Не ведаю чаму, але калі куру разбірае Алена, то атрымліваецца акуратней. Часам даволі дзіўна, але заўсёты прыгожыя акуратныя порцыі. Кура нібыта проста як сама распалася на акуратныя кавалкі.
Пасля мяне кура выглядае як ахвяра неахайнага патрашыцеля ці жорсткай траўмы на вытворчасці са смярцельным зыходам. На частцы кавалкаў скура амаль цалкам садраная. Краі няроўныя. Толькі што я хутчэй разбіраю тушку. Хаця, здавалася б, адзін набор інструментаў і аднолькавая тушка. Ніжэй прыклад вынікаў маёй разборкі.
Дарэчы, апроч іншых некантралюемых жаданняў, авалодала сёння мною думка дадаць да куры, якая зараз запякаецца ў духоўцы, апроч спецый, часныку і солі яшчэ і некалькі зярнятак кавы. Не ведаю, наколькі вынік можна будзе есці, але яно так цудоўна пахла…
Думаю, хвілін парз сорак-пяцьдзесят я змагу дакладна сказаць наколькі такі варыянт катавання і здзеку над курынымі трупамі мае права на існаванне.
P.S.: Кура атрымалася вельмі смачная, хаця не магу дакладна сказаць наколькі паўплывала на смак тая кава. Але эксперыментаваць можна. Ніжэй некалькі фотаздымкаў таго што атрымалася, знятых дрыготкімі рукамі чалавека, які стрымліваецца, каўтаючы сліну, над ежай. За якасць прабачце.