Давялося наладжваць прынтэр пасля пераўсталёўкі сістэмы, так што вырашыў на будучыню занатаваць сёе-тое.
Значыцца, тры крокі, каб наладзіць прынтэр Samsung ML-2010P пад Debian GNU/Linux з асяроддзем працоўнага стальца Xfce (дарэчы, пад якое заўгода іншае, ці, навад, без аніякага асяроддзя):
1. Усталяваць splix.
Гэта, згодна з
апісаннем пакета (пераклад з ангельскай мой):
Драйверы для Samsung'аўскіх SPL2 (чорна-белых) і SPLc (каляровых) лазерных прынтэраў. Падтрымліваюцца прынтэры, заснаваныя на SPL2 і SPLc. Гэта большая частка танных Samsung'аўскіх лазерных прынтэраў, якія не разумеюць стандартныя мовы, кшталту PostScript ці PCL. Падтрымліваюцца як манахромныя (ML-15xx, ML-16xx, ML-17xx, ML-2xxx), так і каляровыя (CLP-5xx, CLP-6xx) мадэлі. Апроч таго, некаторыя рэбрэндзінгавыя Samsung'і, кшталту Xerox Phaser 6100 могуць працаваць з гэтымі драйверамі.
Пад Дэбіанам для усталёўкі дастаткова з правамі рута выканаць:
aptitude install splix
2. Наладзіць CUPS
Тут як раз усё досыць проста і відавочна, дзякуй распрацоўшчыкам і мэйнтэйнерам CUPS. Спачатку адкрыць старонку кіравання сістэймай CUPS
http://localhost:631/admin. Там проста выбраць пункт "Add Printer" і кіравацца ўказаннямі майстра наладкі. Не забудзьцеся на першым вакне пачакаць, пакуль сістэма друку знойдзе ваш прынтэр.
3. Выбраць адпаведны прынтэр у праграме, з якой вы збіраецеся друкаваць і выканаць друк.
Віншую, калі ўсё зроблена без памылак - вы можеце друкаваць што заўгодна. Дарэчы, калі вы збіраецеся выкарстоўваць гэты прынтэр па змоўчванні, то можна абраць яго такім
ў наладках CUPS.
P.S.: Дарэчы, вельмі карысная спасылка пра прынтэры і друк пад Лінукс:
http://www.openprinting.org. Выключна шмат інфармацыі, вельмі лёгка адшукаць назву драйвера пад ваш прынтэр.