Батанічны сад

Oct 29, 2009 13:53

Пазаўчора выпадкова апынуліся побач з Батанічным садам АН РБ і вырашылі крышачку пабавіць час шпачырам па яго сцежках і абшарах. Дзень быў будзёны і людзей не тое, што было няшмат, а наведвальнікаў, здаецца, можна было б пералічыць не разуваючыся.



Такая цішыня і спакой былі навокал, што, здаецца, не пасярод гораду знаходзішься, а недзе на пэўнай адлегласці ад Менска. Я ўпершыню быў у Батанічным садзе восенню. Мяне вельмі прыемна уразіла. Люблю гэты час, залатое лісце, спакой і задуменнасць у прыродзе.





За тыя два гады, што мы не былі ў Батанічным каля кветнікоў там усталявалі клумбу пасярод невялічкай сажалкі (як мне падалося, ці то ў кітайскім, ці то ў японскім стылі) і скульптуры кракадыла, чарапахі і смаўжа, так што, вядома ж, мы не маглі прайсці міма.





Яшчэ крышачку пустых восеньскіх алей





На некага, вядома, такая цішыня цісне і выклікае дэпрэсію. Нам было прыемна. Напэўна, гэта былі самыя прыемныя моманты ў гэтым маім адпачынку. Напэўна, таму што мы былі побач. Дазволю сабе яшчэ некалькі фотаздымкаў маёй спадарожніцы.





Мы так і не прыйшлі да згоды, але, здаецца, наступны фотаздымак быў нашым прачытаннем класічнага "ПРЕВЕД!"



Вось так мы і хадзілі па золаце і барве апалага лісця.







За тыя два гады, што мы не былі ў Батанічным саде вельмі прыгожа уладкавалі сажалку з лебядзямі і качкамі. Выгляд адрозніваецца, затое няма развальваючайся агароджы вакол вады, ёсць зручныя пляцоўкі каб карміць птушак і з'явілася магчымасць здейсніць маю дзіцячую мару - апынуцца на выспе пасярод гэтай сажалкі. Нажаль, фотаапарат тут якраз даеў апошні камплект акумулятараў, таму тут фотаздымкаў будзе крышачку меньш.



Ну і, напрыканцы, хацеў папрасіць знаўцаў і філолагаў растлумачаць мне, цёмнаму і неадукаванаму, на якой мове выканана гэтая шыльда:



Дарэчы, калі каму цікава: Батанічны сад першага лістапада зачыняюць на зіму, так што яшчэ ёсць шанс пашпацыраваць па восеньскіх алеях і развітацца з ім да вясны. Калі надвор'е не перашкодзіць, вядома ж.

асабістае, цішыня, фотаздымкі

Previous post Next post
Up