«Тэорыя змовы»

Jul 01, 2011 20:33


Учора патрапіў на аўтограф-сесію Уладзіслава Ахроменка (ahromenka), хаця былі некаторыя сумнёвы. Спадар Уладзіслаў апынуўся яшчэ больш прыемным і цікавым чалавекам, чым мне гэта падалося па ЖЖ. Сесія была зладжаная з нагоды выхаду яго новай (цяпер - сольнай) кнігі "Тэорыя змовы".

Спадар Уладзіслаў пад час караценькай уступнай прамовы пра сваю кнігу не забыўся падзякваць усім, хто дапамагаў гэтый кнізе з'явіцца на свет, ад кансультанта з рэдактарам і да наборшчыка ўключна. Не ведаю, наколькі гэта прынята ў беларускіх літаратараў (я даволі далёкі ад літаратуры, хаця спрабую працаваць над сваёй адукацыяй), але мяне гэта прыемна ўразіла.

Дарэчы, вельмі захацелася яшчэ паразмаўляць у больш зручных для гэтага умовы. Бо неяк нязручна было б скрасці чалавека, з-за якога і сабраліся ўсе проста каб пасядзець і паразмаўляць прыватна. Дарэчы, вы не супраць, спадар Уладзіслаў?

Вядома ж, не ўтрымаўся і адразу пачаў чытаць "Тэорыяю змовы". Негледзячы на тое, што асіліў пакуль няшмат, але мне ўжо вельмі падабаецца. Думаю, за выходныя дачытаю.

Дарэчы, нахабна скарыстаўшыся нагодай, злавіў за руку Марыйку Мартысевіч (maryjka_) і скраў крыху яе часу каб паразмаўляць, за што прашу прабачэння. Таксама вельмі жывы і цікавы чалавек.



літаратура, Менск, лытдыбр, падзеі

Previous post Next post
Up