Яшчэ двойчы пёк хлеб. Атрымліваецца з кожным разам усё лепш. Перасталі купляць хлеб у краме. Пачытаў
мануал, шмат што зразумеў, крыху паменьшыў колькасць памылак, адразу ўзрасла якасць. Нажаль, пра некаторыя рэчы я прачытаў калі іх ўжо позна было выпраўляць у тым бохане. Затое, цяпер буду ведаць.
Насамрэч, выпяканне хлеба апынулася яшчэ больш цікавай справай, чым я думаў, а вынікі маёй працы лепш, чым я баяўся. Шлях у тысячу лі пачынаецца з першага крока. Дарэчы, другі бохан што я спёк апынуўся без солі зусім, бо расчыняў цеста я пасля трэніроўкі, стомлены і проста забыўся на соль. Але мне яшчэ грэх скардзіцца на памяць: як толькі пасадзіў бохан у духоўку, то адразу прыгадаў, што соль ў ім была толькі ў росчыне. Недасол, канешне, на стале, але гэта быў дзіўнаваты хлеб.
Яшчэ зразумеў, што нават двухкілаграмовы бохан - гэта несур'ёзна. Я думаў, што ён пражыве дня чатыры хаця б. Ога! Пёк хлеб у пятніцу, а яго ўжо практычна не засталося.
Вось такія справы.