У панядзелак нечакана атрымалася патрапіць ў госці да цудоўнай сям'і Алеся (
pryshyvalka) і Зоі (
prishizojka). Апроч проста знаёмства з цікавымі людзьмі, мы пакаштавалі цікавы варыянт лазаньі са шпінатам (дарэчы, у яе ў дзённіку шмат смачнх рэцэптаў) і пазнаёміліся з іх дачкой Міхалінай. Нажаль, тыдзень адкрытых дзвярэй, што гэтыя самаадданыя людзі праводзілі для ўсіх тых, хто напросіцца ў госці ў дзённіку Алеся, амаль скончаны. Я даволі позна дапоўз да кампутара ў стане націскаць на кнопкі і дзяліцца ўражаннямі.
Апроч размовы з прыемнымі і цікавымі людзмі (а там іх цэлася сям'я) яшчэ нам пашчасціла пакашатаваць самаробны хлеб, які выпякае ўласнаручна Алесь. Прычым, у звычайнай духоўцы ён выпякае вельмі і вельмі смачны і сытны хлеб, вельмі падобны да вясковага. Хлеб выпякаецца без аніякіх пакупных дрожжаў, з закваскай, як рабілі нашыя дзяды і прадзеды. Шчыра кажучы, быў перакананы, што без печкі не варта і спрабаваць, не тое што спадзявацца на нейкі больш-меньш станоўчы вынік. Але Алесь-та пра гэта не ведаў і пячэ сабе смачны свойскі хлеб.
Так што вы як хочаце, а нас іх прыклад натхніў: спрабуем рабіць хлеб самі. Толькі нашыя папярэднія планы набыць хлебапечку змяняюцца на план навучыцца пекчы смачна самім, сваімі рукамі, карыстаючыся хлебастваральнай сілай "дзікіх дрожжаў", як паэтычна сказаў Алесь. Па напісанні гэтага паста шпацырую на кухню каб ставіць закваску. Адначасова ўводжу новы тэг, які будзе пазначаць пасты, празначаныя хлебу, ці неяк звязаныя з ім.