Мультымедыйная клавіатура ў Xfce.

Oct 11, 2009 16:55

Некаторы час таму для таго, каб працаваць з дадатковымі кнопкамі мультымедыйнай клавы Genius Comfy KB-21e Scroll я карыстаўся праграмай Key Touch. Некаторы час усё было больш-меньш добра, хоць праграма часам мела свой уласны погляд на тое, як трэба працаваць і што я ад ае чакаю. І не заўсёды нашыя погляды супадалі. Але, пакуль асноўныя функцыі яна выконвала я згодны быў не звяртаць увагу на астатняе.

Але, некаторы час таму, Key Touch зусім з'ехаў з глузду: кнопкі кіравання гукам (гучней, цішэй, сціхні) перасталі выконваць не толькі тое, для чаго яны празначаны, але і наогул што-небудь. І гэта б эшчэ было б не так ужо і дрэнна. Але, вось тое, што адбылося з кнопкай E-mail я ўжо не мог дараваць: замест таго, каб запускаць Icedove, як гэта было раней, кнопка проста і шчыра блакавала працоўны стол. З'яўляўся скрінсейвер і каб вярнуцца ва ўлонне Святой Рымскай Каталіцкай царквы на працоўны стол патрабавалася ўводзіць пароль. Можна дадаць яшчэ некалькі рысаў, але галоўнае зразумела - прыйшоў час азірнуцца навокал у пошуках іншай праграммы для тых жа мэтаў: выкарыстанне мультымедыйнай клавіатуры на поўніцу.

У гэты раз я вырашыў быць разумней і паспрабаваць сродкі асяроддзя працоўнага стала Xfce. У дадзеным выпадку - сродак наладкі клавіатуры. Вызначыць там нейкае дзеянне на гарачую клавішу, ці спалучэнне вельмі проста: уводзішь каманду у камандны радок, націскаешь неабходную кнопку (ці кнопкі) і карыстаешься атрыманай зручнасцю. Ці чухаешь патыліцу, спрабуючы зразумець што не атрымалася.

Вядома ж, застаецца пытанне, ці ўбачыць праграма дадатковыя клавішы мультымедыйнай клавіатуры і, калі ўбачыць, - ці будзе яна карэктна звартацца да спалучэнняў з такімі кнопкамі, якія сама й запісала. Але, як гэта часта бывае з Xfce, мяне чакаў прыемны сюрпрыз: праграма адпрацоўвала выдатна.

Хацеў бы толькі больш шырока паразважаць пра асаблівась, якую між іншым узгадваў раней: праграме трэба дакладна зазначыць камандны радок, які неабходна выканаць. Нехта скажа, што гэта недахоп: трэба дакладна ведаць як выканаць тое, што табе неабходна. Згодны. Але, калі дакладна ведаешь што трэба гэта навад перавага: ты можашь выкарыстоўваць кнопкі, якія задаешь для выканання якіх заўгодна загадаў ці паслядоўнасцяй загадаў. І, да таго ж, гэта гарантуе магчымасць выкарыстоўваць кнопкі не па прамому прызначэнню. У маей клавіатуры ажно восем кнопак кіравання браўзерам, пры тым, што мне больш зручна кіраваць браўзерам з дапамогай мышкі.

Напрыклад, кіраваць гукам (ужо ўзгаданыя кнопкі "гучней", "цішэй", "сціхні" (Mute) выконваюць наступныя дзеянні:
  • гучней: amixer -q set Master playback 1%+
  • цішэй: amixer -q set Master playback 1%-
  • сціхні: amixer -q set Master toggle


Вось прыблізна так я і наладзіў дзеянні ўсіх астатніх кнопак на маёй клаве.

жалеза, debian, linux

Previous post Next post
Up