Некаторы час таму сваякі з Германіі даслалі нам ліст. Звычайны, папяровы. Часам адбываецца і такое. Як паказвае практыка, каб прыйсці ад іх да нас лісту патрабуецца ад дзесяці дзён да двух тыдняў. Авіяпошта. Але не ў гэты раз. У гэты раз ён патрапіў да нас толькі праз месяц, калі мы ўжо пачалі думаць, што пошта ліст ужо згубіла. Вось гэты штэмпель, які удала патрапіў побач з назвай горада ў адрасе атрымальніка ліста наводзіць на думкі чаму так адбылося: