Я тут пачаў раздаваць кнігі ў суполцы
otdam_darom_by, дапамагаючы сябрам вызваліць крыху месца і нечакана заўважыў: пераважная большасць тых, хто звярнуўся па кнігі - жанчыны і дзяўчыны. З гэтага можна зрабіць розныя высновы. Напрыклад, што мужчыны і хлопцы больш прагматычныя, меньш чым за зручным зэдлікам ці сталом не паедуць. Ці што больш лянівыя і з-за кнігі ім лянота крыху прагуляцца (што, дарэчы, не замінае ім мерацца пласкаватым гумарам наконт Чаргінца, які з'яўляецца аўтарам адной з кніг). Але мне чамусці здаецца, што гэта прыкмета пэўнага стаўлення да жыцця, што прыжыўся ў беларускіх мужчын. Трэба дарам, з наварам, ды яшчэ каб з дастаўкай, скрынкай калекцыйнага піва, мехам вяленага мяса на закусць і трох дзяўчын каб якасна адзначыць добры набытую рэч. Мужыкі, вы што, чытаць развучыліся?
А вы як думаеце?