"Дэбют"

Mar 22, 2011 14:51


Учора мы з Аленай наведалі ўручэнне прэміі дэбют у галереі "Ў". Сёння на Будзьме ў артыкуле пра ўручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча сустрэў вельмі знаёмыя твары:





Караценька пра прэмію: самае прыемнае ўражанне як ад мерапрыемства наогул, так і ад намінантаў у прыватнасці. Абавязкова трэба чытаць.

Дадана: Яшчэ некалькі слоўваў. Цікава было пабачыць знаёмых па ЖЖ і незнаёмых, але проста вельмі цікавых людзей. Вельмі прыемна было пабачыць і, нават, крыху патрымацца за руку Андрэя Хадановіча (І як ён мяне пазнаў? З улікам майго пераходу з безкантактных лінзаў на кантактные мяне ніхто ж не пазнае), цікава было паслухаць Уладзіміра Арлова і Генадзя Бураўкіна. Вельмі прыемна і - як гэта не дзіўна - весела слухаць дэпрэсіўныя вершы™ шаноўнай Ірыны Бельскай, якія не пра гэты вечар©. Прыемна было ўбачыць спадарыню Марыйку Мартысевіч, чыя сукенка з катамі (ці з коткамі, не прыглядаўся) нагадала нам фільм "Прыгажун" з Тылем Швайгерам. Вельмі ўразіў спадар Віталь Рыжкоў, прычым як вершамі, так і вельмі нейкім шчырым, пранізлівым іх чытаннем. Уразілі Наталка Харытанюк, якая не чытала, але вельмі добра адрэкаламавала сваю кнігу і гурт "Вурай", расказваць пра якіх гэты ўсё адно як пераказваць сляпому пра выяўленчае мастацтва. Неяк вельмі прачулена і шчыра прачытаў урывак са свайго твору Сяргей Егарэйчанка. Барыс Пятровіч вельмі ўразіў расказам пра адзіноту, а Алесь Разанаў сам па сабе цягнуў на асобную імпрэзу і прэмію за яе. Ну і канешна, Вольга Цвірка і Наста Лабада з добрай навінай што якасныя пераклады на беларускую добрых кніг яшчэ ёсць.

Прабачце, калі каго забыў, я настолькі ўражаны ўсім і ўсімі, што і каго ўбачыў і пачуў там, што цяжка сабрацца з думкамі. Дзякуй.

успаміны, спасылкі, асабістае, фотаздымкі

Previous post Next post
Up