Сустрэў тут песню "Муры" на польскай у выкананні ўатара польскае версіі Яцэка Качмарскага (1978 год, адзін з хітоў тагачаснай "Саліднасці"). Вельмі захацелася захаваць відэа для сябе. Уласна, ніжэй:
Click to view
Нажаль, я не надта добра разумею польскую, паспрабаваў адшукаць іншыя варыянты. Вось такі крыху палепш чутно, але крыху занадта хутка для такіх добняў як я. Тым не меньш, вельмі пранізлівы і шчыры ў выкананні Патрыцыі Качмарскай:
Click to view
Для такіх як я, дрэнна разумеючых польскую я знайшоў яшчэ больш зразумелы (бо павольны) варыянт у выкананні Habakuk:
Click to view
Ну і, канешне, калекцыя была б непоўнай без беларускай версіі.
Пераклад спадара
khadanovich:
МУРЫ
Ён быў натхнёны і малады,
Іх незьлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блізка сьвятло.
І запальвалі сьвечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалі за ім:
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
І пахавае сьвет стары!
Ведалі словы на памяць - і сьпеў
Несьлі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў - і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім сьвеце старым…
А ён усё граў і сьпяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
І пахавае сьвет стары!
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разьбіраць.
Кожны адчуў - прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто ня з намі - той супраць нас!..
Сьпявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю ідуць,
А песьня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…