Капраноміка.

Mar 12, 2011 21:39


Па парадзе спадара mend0za2 крыху аптымізаваў выкарыстанне сваім новым HUAWEI U8230 акумулятару. Літэральна за якія паўгадзіны ці гадзіну давёў выкарыстанне да ўзроўню, калі тэлефон з выкарыстаннем ў маім звычайным рэжыме можа пражыць да пяцідзесяці васьмі гадзін. А гэты ўжо неблагі час, як я лічу.

Здавалася, жыць бы і жыць і радавацца жыццю. Але накатваюць думкі пра тое наколькі сырая і недаробленая як платформа Android наогул, так і мой уласны тэлефон у прыватнасці. Ну, можна канешне зрабіць морду клінам і сказаць што тэлефон - танная кітайская цацка. Але, чаму ў платформе, якая ўжо дайшла да версіі 2.1 (на маім тэлефоне) няма ані сродкаў кіраваць частатой працэсара хаця б на мінімальным ўзроўні "не карыстаюцца - ставім мінімум" і сеткавымі злучэннямі хаця б па таму ж прынцыпу. Уласна, праграмы якія я паставіў толькі гэта і робяць. Чаму пра гэта не падумалі зрабіць інжынеры Google, калі тэлефончыкі з Android ад пачатку славіліся магчымасцю выжраць штатны акумулятар цягам светавога дню ці нават хутчэй?

Хаця, як на мой непрафесійны погляд, і інжынеры HUAWEI маглі б крыху падумць і хаця б дзень паганяць тэлефон на гэтае пытанне, паставіць ці напісаць патрэбныя праграмныя кампаненты, патэставаць у розных рэжымах. Але каму гэта трэба?

Адзіны адказ які просіцца на ўсе гэтыя "Чаму?": галоўная задача зусім не распрацоўка якаснага, дапіленага ва ўсіх дробезях прадукта. Галоўнае выкідаць на рынак навінкі, як мага хутчэй. Тое ж саме Google робіць з Chrome - нумары версій растуць значна хутчэй, чым спіс зменаў у іх. Самае смешнае, што ў тэлефонабудаўніцтве зараз пачынаецца прыблізна тая ж халера: не паспела "суперновая і надзвычай крутая" мадэль паступіць у продаж ва ўсім свеце, як той жа самы вытворца выкідае на рынак яшчэ больш новую.

Задача ўцюхаць гаўно, а не стварыць адпаліраваную з усіх бакоў і прадуманую ў кожнай дэталі рэчы, адмысловую і бездакорную. Нават і горш, калі тавар атрымаўся надта добры - меньш магчымасцяў прадаць праз паўгады нешта новае таму ж самаму кліенту.

назіранні, думкі, жалеза, android

Previous post Next post
Up