Адкрыццё вялікіх відэфайлаў на адносна слабай машыне.

Jan 17, 2011 23:23


Сутыкнуўся з неабходнасцю паглядзець відэа вельмі вялікай якасці на машыне, якая яго аніяк не цягне (альбо малюнкі рассыпаюцца на артэфакты, альбо ідзе фактычна слайдшоу ў суправаджэнні гукавой стужкі). Не гарантую, што мой метад развязаць пытанне найлепшы, але ён працуе: выканаць ў mplayer'ы без аніякіх графічных абалонак. Ну і, канешне, дадатковыя опцыі для таго каб ён не напінаўся зрабіць тое што машына не цягне. (Дарэчы, сам mplayer іх ахвотна падказвае, калі бачыць што не цягне.) У мяне атрымалася прыблізна наступнае:

mplayer -vfm ffmpeg -lavdopts lowres=1:fast:skiploopfilter=all <імя відэафайла>

Калі яшчэ і выбраць гукавую стужачку трэба, то дадаецца опцыя -aid <нумар гукавой стужкі>. Першая стужка мае нумар 0.

Прыемнага прагляду!

кіно, linux

Previous post Next post
Up