Шчыра кажучы, у асноўным мне падабаецца тое што я знаходжу ў Андроідзе, але часам бываюць непрыемныя сюрпрызы, а нешта, здаецца, наогул распрацоўваліся як праграмная замена падмятанню плаца ломам. То бок, каб мы задзяўбаліся.
Галоўным вынаходніцтвам ў катэгорыі неілюзорны гемарой году непрыемны сюрпрыз з'яўляецца стандартная прылада для працы кантактаў ў маім HUAWEI U8230. Апроч зручных кнопачак набору нумару ў рэжыме "набраць і пазваніць" адзначыць нешта відавочна пазітыўнае не падумаўшы цяжка. А вось негатыўчыку паднакапілася:
- Праца выключна і непахісна ў альбомны рэжыме. Калі ты набраў лічбачкі і адразу пазваніў гэта аніяк не замінае. Але вось пры наборы кантакта гэта проста цудоўнае вынаходніцтва, якое нагадвае нам што Кітай - радзіма вынаходнікаў самых выкшталцоных і складаных катаванняў: у той момант, калі табе трэба хутка набраць дадзеныя клавіатура дае самы маленькі памер клавіш. І калі вы не хударлявая да ілюзорнасці дзяўчынка ці гэткага ж целаскладу хлопчык-эма (набор кантактаў - гэта боль! ©), то ты марудна цэліш мізінцам у гэтыя лічбачкі, прыплюшчыўшы вока і дасылаючы промні святла распрацоўшчыкам. А паколькі я ну зусім не хударлявая дзеўчына ці хлопчык-эма, то безперапыннае іканне з перманентным паносам - гэта найменьшае чаго я паспеў ад ўсёй душы шчыра пазычыць распрацоўшчыкам гэтай праграмы. А за адно распрацоўшчыкам тэлефона, якія сюды паставілі гэтую поскудзь.
- Праца з групамі. Дакладней, практычна поўная яе адсутнасць, што робіць, мякка кажучы, даволі нязручным працу з вялікай колькасцю кантактаў:
- Паглядзець адну групу немагчыма. Толькі калі зайсці праз наладкі і адключыць адлюстраванне ўсяго астатняга. А калі трэба паглядзець іншую групу - зноўку залазіш у наладкі… Што вы там казалі пра рэктальную стаматалогію?
- Стварыць ці выдаліць групу немагчыма. Можна карыстацца тымі, што літасціва стварылі для цябе.
- Немагчыма запхнуць нейкі кантакт ў групу.
Калі ў вас больш як 15 тузінаў кантактаў рознага кшталту, то гэта ўжо досыць цікава. Але гэта не адзінае, што будзе ў гэткім выпадку "спрашчаць вам жыццё". - Пошук працуе толькі з імем ці фаміліяй. Калі сярод кантактаў ёсць кантакты арганізацый, то іх можна адшукаць толькі гартаючы пальцам спіс. У маім выпадку спіс, колькасць пунктаў у якім набліжаецца да дзьвух соцень. Дзякуй вам, панове!
- Пры вывадзе сарціроўка выключна па імені. Калі ў вас выпадкова два Аляксандра Мікалаевіча ці тры Марыі Уладзіміраўны, то застаецца толькі спадзявацца на Алаха, ці кожны раз праглядаць кантакт. Калі дадаць, што звычайна прызвычайваешся у спісках асобу шукаць па фаміліі, то гэта дадае яшчэ некаторае іранічнае адценне сітуацыі. Маўляў, атрымалася больш за тры кантакты - купляй новы тэлефон.
- Аўтаматычнае падзяленне па літарках працуе толькі для літарак, што выкарыстоўваюцца для англійскай мовы. А далей ідуць адной купкай ўсе кірылічныя кантакты. Сто семдзесят з хвосцікам.
- Імпарт кантактаў праз блютус хутчэй працуе. У тых выпадках, калі не хутчэй гэта ўжо нават не сумна, гэта жудасна смешна. Мяркуйце самі:
- Імпартуеш свае шалёныя тузіны сяброў, знаёмых, калегаў, каляжанак, канкурэнтаў, контрагентаў, лібімых страўняў і крамаў, не кажучы ўжо пра ЖЭС і ЖРЭУ, каб ім салодка спалося, але не ў гэтым жыцці. І тэлефон так супакойваюча паміргвае: "Файл атрыманы" - "Кантакт паспяхова імпартаваны ў нататнік". А потым ты даведваешся што больш за два тузіны асоб і арганізацй з гэтага спіса на тэлефон так і не патрапілі. Потым трэба толькі пасядзець, адшукаць і дадаць ручкамі на зручнай для гномікаў клавіятурцы. Ну ці праз Гугаль. Да другога варыянту мы яшчэ вернемся пазней.
- Кантакты з фотаздымачкамі - гэта чарговая крініца дзівосных пераутварэнняў. Імпартуеш на тэлефон са старой Nokia праз Bluetooth. Глядзіш на тэлефоне - пралез, але без фотаздымкі. Разумееш, што ты і так яшчэ памятаеш як выглядае жонка і не парышся з гэтай нагоды. А потым адкрываешь гэты кантакт ў Гугле, пасля таго як яго сінхранізацыя туды запхне з тэлефона і бачыш фотаздымак. Вось тут ужо неяк само сабою вырываецца: "Халера!" Глядзіш яшчэ раз на тэлефоне - фотаздымка няма.
Што рабіць і чым можна дапамагчы ў гэтай даліне тугі хаця б у сэнсе ўводу кантактаў? Па-першае, канешне можна карыстацца Гуглам для ўводу кантактаў і разводу іх па групах. Гэта не дась магчымасць выдаляць створаныя па-змоўчванню групы, але дась магчымасць ствараць свае, заносіць туды кантакты (нават адзін кантакт у некалькі груп, што неверагодна выглядае пасяла таго што мы бачылі з групамі на Андроідзе). Гэта ў сэнсе ўводу і кіравання. Пошукі зручнай прылады для тэлефона пакуль вядуцца без ашаламляльнага поспеху.
Вось з адлюстраваннем і пошукам атрымалася адшукаць некалькі цікавых варыянтаў ад пабочных распрацоўшчыкаў. Па-першае гэта
Groupy/contact by group, які дазвале больш-меньш зразумела і з не надта вялікім гемароем працаваць з групамі і, нават (неверагодна!) шукаць кантакты з пераключэннем ў альбомны варыянт адлюстравання, што дазваляе нармальна карыстацца клавіатураю.
Добра разбітыя па групах кантакты ўжо зручней знаходзіць, але ёсць жа яшчэ пошук па установах, які аніяк не рэалізаваны. І тут дапаможа праграма, якую нараілі маі калегі:
Dialer One. Прылада для таго ж пошуку з уводам дадзеных у фармаце T9. Вось тут пошук сапраўды эфектыўны, шукае нават назвы арганізацый і ўстаноў. Недахопы толькі што не ўсім падабаецца T9 ў якасці метаду ўводу і што беларуская мова не падтрымліваецца за выключэннем перасячэння часткі літарак з рускай.
Ну і, каб пакуль прыкрыць балючую (у мяне) тэму кантактаў,
вось тут тлумачыцца як уключыць адлюстраваннез нагадваннем і паведамленнямі дзён нараджэння, якія былі ўведзеныя ў кантактах і не былі ў календары . Уключаючы адлюстраванне я не ўтрымаўся і ўключыў адлюстраванне яшчэ сіх-тых падзей і святаў, уключыючы хрысціянскія. У выніку у мяне атрымаўся вось такі насычаны дзень ў календары: