Цуд

Dec 12, 2010 13:12


На мінулым тыдні выпадкова разбіў акуляры. Самае смешнае, што лінзы не тое што не пабіліся, а, нават, і не падрапаліся. Лопнула сама аправа, прычым ў такім месцы, што нават часова заматаць ізалентай ці пасадзіць на суперклей немагчыма. Некалькі дзён хадзіў як у тумане. Не, не ад радасці, проста блага ўсё бачыў.

Зноўку з'явілася ідэя паспрабаваць карыстацца лінзамі. Але ж гэта дадатковыя грошы. І апранаць іх… як бы гэта мягчэй, даволі спецыфічна. Першы час звычайна цяжка. Затое яны не запацеваюць, калі ўваходзіш у памяшканне з холаду і, нават, калі абедзве лінзы розныя, то не трэба некалькі дзён чакаць пакуль іх зробяць. Прыйшоў, падабралі, апрануў і пайшоў. Проста і зручна, амаль як і няма нічога. Толькі што бачыш усё добра. Апошняй кропляй стала тое, што сябра з клуба сказаў, што ў іх можна трэніравацца. Бачыш усё, зручна вельмі.

Так што ўчора наважыўся і пайшоў, набыў лінзы. Сёння ўранку ўсяго толькі за пятнаццаць хвілін здолеў іх начапіць на вочкі. Так што цяпер магу афіцыйна сказаць: гэта цуд, да мяне вярнуўся зрок!

Ну і, калі некага зацікавіць. Браў у краме сеткі Лінзмайстар тут. На месцы акуліст падбярэ лінзы/акуляры, калі трэба (з лінзамі) дапаможа апрануць у першы раз і дасць карысных парад на гэты конт. Адзінае, на сайце ёсць недакладнасць: яны сканчаюць працу ў суботу не а шаснаццатай, а а сямнаццатай гадзіне.

P.S.:Ну і, канешне, для тых, хто пад кат не заходзіць і не чытае:

Не, ну давялі краіну, га?

рэчы, асабістае, здарэнні, малайцы

Previous post Next post
Up