Сёння ўрэшце дайшлі рукі наладзіць нармальна выкарыстанне дыска на трыста гігабайтаў, што вызваліўся пасля пакупкі паўтаратэрабайтніка. Гэта дало нам магчымасць наладжваць розныя функцыі, што актыўна карыстаюцца дыскавай прасторай, аддаючы перавагу тэчцы /var.
Першае што мы хацелі наладзіць - цэнтралізаваную крыніцу абнаўлення для нашага хатняга Debian'чыка. Для абнаўлення трох машын з інтэрнэтам, абмежаваным па хуткасці да пяцісот дванаццаці кілабіт у секунду зашмат крута было б разгорватць уласнае люстэрка. Мы прыйшлі да высновы, што лепш за ўсё нашым запытам адпавядае кэшуючы проксі для рэпазіторыяў.
Працуе гэта наступным чынам:
- кампутар, што патрабуе абнаўлення ці выконвае ўсталёўку пакетаў звяртаецца да лакальнага сервера;
- сервер правярае, ці ёсць гэты файл сярод лакальных і
- калі не няма - атрымлівае з сервера і захоўвае яго, паралельна аддаючы файл кліенцкай машыне, ці
- калі ёсць - адразу аддае кліенту яго лакальную копію
- кампутар-кліент атрымлівае файлы і абнаўляецца ці ўсталёўвае патрэбныя пакеты.
Для кампутара-кліента ўсё адбываецца абсалютна празрыста, ён проста звяртаецца да крыніцы абнаўлення і атрымлівае файлы. Калі нехта з карыстальнікаў ужо атрымліваў гэты файл дагэтуль, то яны проста атрымліваюцца са значна большай хуткасцю.
Для арганізаціі гэтага шчасця ў нашым прыватным выпадку мы спынілі выбр праграме approx (
апісанне на сайце Debian,
сайт праграмы).
Разгортванне да працоўнага стану вельмі простае:
- усталяваць: #apt-get install approx ;
- наладзіць approx, унёсшы адпаведныя змены ў файл канфігурацыі /etc/approx/approx.conf. Уласна, дастаткова задаць адрэсы рэпазіторыяў, да якіх будзем звяртацца. Выглядаць яны будуць прыблізна наступным чынам:
debian http://ftp.mgts.by/debian/debian
security http://security.debian.org/debian-security - унесці адпаведныя змены ў наладкі крыніц абнаўленняў на ўсіх машынах, якія павінны выкарыстоўваць гэты сервер. У выпадку апісаных вышэй крыніц, калі сервер, з якога вы будзеце атрымліваць абнаўленні завецца server.home крыніцы абнаўленняў у кліентаў павінны быць прапісаны прыблізна наступным чынам:
deb http://server.home:9999/debian stable main non-free contrib
deb-src http://server.home:9999/debian lenny main non-free contrib
deb http://server.home:9999/security stable/updates main non-free contrib
deb-src http://server.home:9999/security lenny/updates main contrib non-free
Некалькі больш падрабязныя парады ад Джуліет Кэмп на гэты конт можна прачытаць тут.