Вяртаючыся да папулярная зараз тэмы сацыяльных сетак, сёння хацеў бы падзяліцца досведам працы з чарговай сеткай. Сёння гэта былі Аднакласнікі.
Я ўжо некаторы час заходжу туды толькі каб выдаліць спам, альбо даведацца што паведамленне мне было выдаленая як спам. Базумоўна, гэта - як не пераставалі мне нагадваць адміністратары сеткі - стварала цудоўныя магчымасці для размоваў з сябрамі і знаёмымі і пошука новых сяброў. Спрэчкі няма, нават сляпы не мог бы не заўважыць наколькі моцна гэта напаўняла маё жыццё цяплом сэрцаў блізкім мне людзей.
Таму я вырашыў урэшце пазбавіць сябе ад гэтага шчасця. Каб не разбэшвацца. Але добрая адміністрацыя рэсурса літасціва прыбрала опцыі, якія маглі б мне дапамагчы гэта зрабіць. Але знайшліся добрыя злыя людзі, якія
падказалі, як гэта рабіць. Рэцэпт просты: лагінішся, дадаеш у адрасным радку да адраса тэкст: &st.layer.cmd=PopLayerDeleteUserProfile і, увёўшы пароль, пазбаўляешся ад гэтага шчасця, назаўсёды пакідаючы сябе ў шэрым свеце без святла Аднакласнікаў. Але я вырашыў, што перажыву гэта. Спадзяюся, што не памыліўся, барані нас Божа!