Sep 06, 2010 17:33
Можа якіх хвілін дваццаць таму паабедалі. Так, менавіта паабедалі, бо мы ў адпачынку звычайна жывем па сваім, досыць зменным раскладзе дня.
Дык вось, апроч іншых смачнасцей на абед пакаштавалі добрага гішпанскага сухога чырвонага віна ўраджаю дзве тысячы шостага года. Віна даўкаватага, з ноткамі спелай вішні, чырвонай парэчкі і журавіны. Чырвонага, таго самага чорнавата-барвовага адцення. Прыемная расслабленасць пасля добрага абеду і віна суправаджалася наплывам успамінаў пра той самы дзве тысячы шосты. Год калі мы з Аленай упершыню убачыліся, калі пачалі жыць разам і ажаніліся.
Нейкая як трэніроўка да гадавін, што ў нас цягнуцца амаль ўсю восень. Толькі зараз ў галаву прыйшла думка, што бутэльку варта было пакінуць на нейкую з іх. Але, шчыра кажучы, гэта я пасля віна стаў такі разумны, што пачытаў ўсе надпісы на бутэльцы і разгледзеў год.
успаміны,
асабістае,
лытдыбр