Далучайся да нашай моладзёвай секты!

Aug 11, 2010 21:12


Гісторыя пра перавагі Facebook пра якую я расказваў некаторы час таму нечакана атрымала працяг. Раней я атрымліваў паведамленні пра тое, што да сеткі далучыўся мой сябра з Салігорска і што гэты самы Facebook мае неверагодныя перавагі і магчымасці. Усё па-беларуску, зручна і зразумела.

Некаторы час таму я атрымаў паведамленне ад Facebook на французскай. Наколькі я зразумеў, мой знаёмы з Францыі далучыўся да гэтай бязмежна цудоўнай і зручнай сацыяльнай сеткі і пазначыў мяне як свайго сябра. І цяпер мне ненавязліва прапанавалі далучыцца і размаўляць з ім.

Цяпер я зразумеў як Facebook набрала такую колькасць карыстальнікаў: яны проста задзяўбываюць чалавека насмерць, да тых часоў, пакуль ты не здадзішся да іх далучыцца, альбо сканаеш. Не ведаю, ці будуць да мяне падкадваць злобныя бамбізы з бітамі і арматурынамі, але на ўсялякі выпадак з заўтрашняга дня я пачну хадзіць на каратэ.

сетка, каратэ, лытдыбр, падзеі

Previous post Next post
Up