Паколькі час ад часу з'яўляецца неабходнасць карыстацца мапамі пад рознымі аперацыйнымі сістэмамі (часцей за ўсё, вядома ж, пад Linux) я хачу зрабіць серыю аглядаў розных онлайнавых мап.
Каб было больш зразумела удакладню патрабаванні. Я прыблізна падзяляю ўсе мапы на тры катэгорыі: мапа Мінску (бо я тут жыву), мапа Беларусі і мапа свету. Патрабаванні, вядома ж, будуць залежыць ад катэгорыі і па меры павелічэнні масштабу будуць рабіцца ўсё больш мягкімі.
Пачнем мы з мапы Мінску, адпаведна і хацець яд яе я буду вельмі і вельмі шмат.
Карты tut.by Чаму гэты раздзел парталу называецца ў множным ліку невядома, бо тут пакуль што толькі адна карта Мінску. Крыху далей кальцавой ва ўсіх напрамках ідуць надпісы "У распрацоўцы". Ну будзем чакаць і глядзець.
Агульны выгляд гораду на мапе
Даволі неблагая карта з магчымасцю пошуку па адрасе ці назве установы. Калі увесьці назву вуліцы і націснуць "Найти", то на мапе будзе адлюстравана гэтая вуліца, а ў калонцы пошуку з'явіцца спіс нумароў дамоў. Калі пошук будзе паспяховым, то знойдзены будынак будзе пазначаны на мапе чырвоным.
Спіс дамоў па праспекту Ракасоўскага
Знойдзены будынак пазначаецца чырвоным
Але с пошукам устаноў не так ўсё проста: трэба абавязкова напісаць назву установы менавіта так, як пісалі стваральнікі карты: "12-я поликлиника" дае адрас і паказвае месца, дзе знаходзіцца паліклініка, а "поликлиника 12" дае вынік "Объекты не найдены". Можна ўвесці адно слова з назвы аб'екту і назву вуліцы, дзе трэба шукаць. Але ж гэта трэба ведаць вуліцу… Ну і яшчэ ёсць такі аспект, што калі існуюць вуліца і завулак з аднолькавай назвай, а дзе менавіта шукаць, на вуліцы ці на завулку не указаць, то пошук можа зноўку не прынесці вынікаў (см. малюнак ніжэй).
Паліклініка №12, пошук паспяховы
Паліклініка №12, пошук не паспяховы, не правільная назва
Паліклініка №12, пошук не паспяховы, не указана дзе шукаць: на вуліцы ці завулку
Пошук па беларускім назвам працуе толькі пры поўным супадзенні напісання назвы вуліцы з рускамоўным варыянтам. Напрыклад, калі шукаць вуліцу Гамарніка пошук адпрацуе, пакажа адпаведнае месца на мапе, але калі, напрыклад, шукаць праспект Раскасоўскага, то вынікам будзе "Улица не найдена".
Пашук вуліцы Гамарніка на беларускай
Пошук праспекта Ракасоўскага на беларускай
Ёсць магчымасць уключыць адлюстраванне дадатковых аб'ектаў: прыпынкаў, АЗС, і кропак WiFi. Пры адлюстраванні прыпынкаў калі падвесці курсор да значка прыпынку з'явіцца інфармацыйнае акенца са спісам маршрутаў грамацкага транспарту, якія тут спыняюцца. Нажаль, маршруткі не адлюстроўваюцца і шукаць варыянты маршрутаў праезду грамадскім транспартам рухавік карты не прызвычаены.
Меню уключэння адлюстравання дадатковых аб'ектаў
Адлюстраванне прыпынкаў з паказам транспарту на прыпынку Паліклініка 12
Адлюстраванне АЗC і АЗС каля вуліцы Максіма Гарэцкага, пазначанае на мапе
Адлюстраванне кропак WiFi
Кіраванне маштабам і прагортванне мапы уверх ці ўбакі ажыццяўляецца альбо з дапамогай адмысловага інтэрфейсу мапы (слева ўверсе, уздоўж левай мяжы мапы), альбо проста мышкай: маштаб змяняецца паваротам колца мышы, а націснуўшы на мапе левую клавішу мышы можна прагартаць карту за межы паказанага фрагменту.Дарэчы, наконт маштабу: калі на ускрайнах, дзе забудова больш рэдкая карыстацца мапай больш-меньш зручна, то ў цэнты нават з максімальна падрабязным маштабам дамы і шыльдачкі з іх нумарамі зляпляюцца ў дрэнна успрымальную кашу.
Адлюстраванне мапай плотнай забудовы цэнтру Мінска
Калі націснуць на будынак, то будзе адлюстравана акенца з адрасам будынка ніякіх дадатковых дадзеных, кшталту пераліку устаноў, што знаходзяцца ў гэтым будынку акенца не ўтрымлівае. Навошта гэта, калі, улічваючы маштаб мапы, нават на самым доўгім доме бачна нумар - не зразумела. Ну, можа, на будучыню.
Паказ нумара дома
Затое, ў цэнтры ёсць магчымасць паглядзець панарамы. Калі націснуць на значок з панарамай з'явіцца меню выбару якасці панарамы. Націскаеш на адпаведную спасылку і адкрываецца акенца з панарамай. "Пакруціць галавою" можна з дапамогай адмысловах кнопак злева ўнізе экрана, альбо проста мышкаю, націснуўшы левую кнопку. Пераходзіць з адной панарамы на другую проста з панарамы немагчыма, для гэтага трэба будзе вярнуцца ў акенца з мапай, адшукаць суседнюю і адкрыць ўжо яе.
Выбар якасці панарамы
Запампоўка панарамы
Пад час прагляду панарамы
У параўнанні з класічнай CityInfo мапа ўсё ж больш інфарматыўная: ёсць новыя будынкі апошніх гадоў, ёсць новыя вуліцы, як вуліца Рыгора Шырмы ці Янкі Брыля. У дачыненні да апошняй калегі паказвалі смешны момант ў CityInfo: паколькі вуліцы ў апошняй версіі яшчэ не існуе, то, пасля ўсталёўкі свежых абнаўленняў транспарту, аўтобусы і тралейбусы ідуць проста праз поле.
Акрамя таго ёсць магчымасць атрымаць спасылку на бягучы фрагмент карты (і, нават, пазначыць месца сустрэчы на мапе).
Можна адлюстраваць выбраны фрагмент ў выглядзе прыдатным для друку. Адкрыецца акенца у якім будзе адлюстраваная выключна мапа без панэлі пошуку.
Падвяду кароткі вынік і паспрабую прывесці ўсе перавагі і недахопы гэтай мапы.
Перавагі:
- Ёсць пошук;
- Досыць свежая інфармацыя пра будынкі і вуліцы Мінску;
- Неблага пазначаныя дваравыя праезды (улічваючы маштаб);
- Ёсць інфармацыя пра прыпынкі з нумарамі грамадскага транспарту;
- Ёсць магчымасць паглядзець панарамы на 360° з выбарам якасці;
- Ёсць магчымасць атрымаць спасылку на пэўны фрагмент мапы, нават пазначыўшы пэўную кропку на ім;
- Ёсць магчымасць пераключыцца ў паўнаэкранны рэжым карты, які дазваляе больш-меньш зручна надрукаваць выбраны фрагмент.
Недахопы:
- Мапы утрымліваюць інфармацыю пакуль толькі пра Мінск;
- Няма магчымасці пракладаць маршруты з выкарыстаннем грамацкага транспарту;
- Досыць буйны маштаб, часам цяжка зарыентавацца, асабліва ў выпадку плотнай забудовы цэнтру;
- Нельга паглядзець што знаходзіцца ў будынку інакш як праз пошук адпаведных прадрыемстваў і устаноў;
- Пакуль даволі няшмат панарам і, нават, калі яны знаходзяца паблізу нельга "пагуляць" па горадзе ад адной да другой;
- Няма магчымасці паглядзець фотаздымак будынка.