Стомлены святлом сваёй бездакорнасці і поўны творчай стваральнай энэргіі.

Apr 24, 2010 11:40

Дарэчы, наконт стомленага прэзыдэнцтвам Бакіева, які марыць займацца вырабам цацак, а прэзідэнтам няхяй будзе нехта іншы. Мне тут сябры патлумачылі чаму на поўдні Кыргызстана так непакойна. Наш доблесны уцекач перад тым як сваліць з радзімы, прыхапіўшы толькі непаўналетніх дзяцей (цікава, а двух старэйшых жонак і іх дзяцей чаму не ўзяў) сказаў сваім прыхільнікам што ненадоўга злётае, параіцца з таварышамі і абавязкова вернецца да іх, што ён ўсё яшчэ іх прэзідэнт і ніколі іх не кіне. Заўважце, чалавек на гэты момант ужо падпісаў адмову ад прэзідэнцкіх палмамоцтваў пры наглядзе міжнародных арганізацый. Да, згодны, гэта выглядае крыху па-дзіцячаму наіўным, але хлопцы з поўдню Кыргызстана вераць. Бо не могуць уцяміць, што дарослы дзядзька можа так нахабна і бязсорамна хлусіць. Не прынята ў іх такое. Вось і чакаюць. Упэўненыя што гэты паўночны "часовы урад" ненадоўга, і Бакіеў яшчэ вернецца.

Гэта мудзіла такі зрабіў што мог для арганізацыі ў адной асобна ўзятай краіне грамадзянаскай вайны. За ўсіх сяброў што там, за бацькоў Алены і іншых старых і малых, безабаронных пасылаю гэтаму "чалавеку" промень нянавісці.

Дарэчы, яшчэ дробненькая акалічнасць наконт аховы, пакуль наш кыргызскі госць сядзеў у выгнанні на поўдні. Наш годны і смелы ўцякач, белы і пушысты прэзідэнт-выгнаннік арганізаваў вельмі простую і эфектыўную ахову па прынцыпу жывога шчыта. Вельмі годныя і мужныя паводзіны, я лічу.

палітыка, мудзілы, Кыргызстан

Previous post Next post
Up