+48

Dec 31, 2009 10:50


Як ведаюць усе мае знаёмыя, час ад часу, асабліва ў святы і пры дрэныым надвор'і мне тэлефануюць тыя, хто хоча патэлефанаваць у таксі. Нумар майго мабільнага тэлэфона ніколі не належаў службе таксі, ён проста крышку падобны. У апошнія гады, пасля ўвядзення кароткіх нумароў, пачынаючыхся з адзінкі паток "таксючных" паменьшыўся, але ёсць яшчэ сапраўды свядомыя людзі. Некаторыя, дарэчы, яшчэ і пачынаюць зацята даказваць, што заўсёды выклікалі таксі, карыстаючыся гэтым нумарам. Гэта, канешне, немагчыма. Але, такія дробязі як рэчаіснасць не замінаюць палёту фантазіі нашых суайчыннікаў. Асабліва прасунутыя і паранаідальныя пачынаюць ператэлефаноўваць з усіх тэлефонаў што ёсць пад рукой.

Яшчэ больш рэдкую, але, нажаль, і больш упартую групу складаюць тыя, якія чамусьці лічаць, што па гэтым нумары адказвае даведка Белтэлекама. Спрачацца тут безсэнсоўна наогул. Самы хуткі спосаб адаказу гэта запытацца на нумар, фамілію і назваць лічбу ў некалькі мільёнаў. Калі пачынаюць раўці ў слухаўку адказаць сціпла і спакойна: не аплаціце рахунак - адключым газ. Гэты просты і сціплы аргумент звычайна закрывае дыскусію. Некаторыя, прасунутыя ў заканадаўстве яшчэ на развітанне абяцаюць падаць на нас ў суд. Жадаю ім шчасця. Пасля гэтага звычайна ніхто не тэлефануе другі раз. Нават не ведаю чаму. Можа, грошы збіраюць?

Сёння за дваццаць хвілін да таго як я прачнуўся на мабілу з выключаным гукам тэлефанаваў нехта, у каго код краіны пачынаецца з +48. Пошукаўшы ў інтэрнэце, я даведаўся, што гэта тэлефонны код Рэспублікі Польша. Вось цяпепр абдумваю ці варта ператэлефанноўваць, і хто наогул мне мог патэлефанаваць з Польшы. Нават шкадую што адключыў гук. Ціква, але крышку шкада грошай ператэлефаноўваць.

Дарэчы, наконт пошука. Хацеў асобна адзначыць пошук на сайце Белтэлекама. Па кодзе 48 ён знаходзіць усе спалучэнні, якія утрымліваюць гэтае спалучэнне лічбаў. Калі запісаць у тым фармаце, які выдаецца ў выніках пошуку (8-10-48), то не знаходзіць нічога. У выніку гэта больш-меньш падказала з якой краіны тэлефанавалі, але, дарэчы, знайсці спалучэнне, каб вызначыць горад ці аператара мабільнанй сувязі ў мяне не атрымалася. Ну сайты нашых дзяржаўных устаноў з пошукам наогул не надта сябруюць. Я разумею, сякрэтнасць.

Яшчэ мяне вельмі моцна уразіў даведнік міжнародных тэлефонных кодаў на сайце b2b.by. Адкуль яшчэ б я даведаўся, што усе часавыя паясы на планеце толькі GMT -<лічба>. Толькі там скажуць ўсю праўду: часавы пояс Беларусі GMT -3, а Польшы GMT -2. А Расіі GMT -4. Дзякуй сур'ёзным людзям з гэтага каталогу, а то так бы і памёр цёмным і неадукаваным!
Previous post Next post
Up