Sanker Cup 2014

Oct 06, 2014 11:41

Упершыню судзіў буйны міжнародны чэмпіянат на беларускай зямлі. Вельмі спадабалася. Здаецца, атрымлівалася заўважна лепш. Шмат уражанняў і сёе-тое для сябе вынес.

Здаецца, усё ж забываў міргаць на судзействе. Вочкі баляць невыносна, ад святла іх пячэ і рэжа. У гэты сонечны восеньскі дзень я хачу неба ў хмарах і дождж.

Пра турнір: у гэты раз міжнародны турнір прайшоў лягчэй. Як бакавы суддзя адсудзіў два дні. Пабаяўся лезці ў рэферы, паколькі з вясны (Эстонія Опэн, Аліпіяда баявых мастацтваў у Піцеры, Ліга) не судзіў нічога, першую Лігу гэтага сезона давялося прапусціць. Я ўсё яшчэ сабой недавольны (і, можа, ніколі і не буду), але хаця б не сорамна.

Здаецца, навучыўся правільна настрайвацца на працу перад боем. Стала адчувальна лягчэй.

Першы раз бачыў як хлопчыка вырвала на татамі з-за таго, што яму запхнулі надта вялікую капу. Яго апанента гэта ніколькі не ўратавала - хлопчык яшчэ да здарэння добра такі малалаціў балаў (у той час, як змагаўся з ванітамі з-за неправільна падабранай экіпіроўку). Атрымаўшы правільную капу хутка і эфектыўна скончыў бой. Уражаны духам і матываванасцю. Ну і дурасцю трэнера/секундантаў, вядома ж.

На працы адзін з калег выгаворваў мне ўранку за тое што мы не далі яму пагуляцца ў бадмінтон. А мяне ўсё яшчэ вельмі радуе, што гэты санкер быў без сур'ёзных траўмаў.

спаборніцтвы, Менск, sanker cup, назіранні, Беларусь, мінск, каратэ, малайцы

Previous post Next post
Up