"Барбішоп" і вышыванка

Dec 01, 2016 12:20




Вось такія яны цяпер - Саўка і Грышка.
Субтыльныя, носяць "ультра-скіні" на танклявых і не заўсёды роўных ножках - ну, і вось, дабраліся да "вышыванак".
З аднаго боку, калі хіпстота ўся такая антымэйнстрымавая, артхаусная і г.д., то, значыць, "вышыванка" яшчэ не рызыкуе стаць папсой. Але гэта - тэорыя.
На практыцы - гэта ўжо армія клонаў. Унікальных клонаў. Клонаў, кожны з якіх - унікальны. Антымэйнстрымавы, любіць артхаус і антыкавярні, ходзіць у "барбішоп" падкручваць вусы, эка-фрэндлі, індзі, фэйр трэйд у рэюзабл пэкінг...... Карацей, яны ўжо самі папса. Папса, якую ўсур'ёз успрымаюць усё менш.
І на гэта ўсё (тут ужо другі бок) напялілі "вышыванку". Ці, дакладней, кінулі на "вышыванку" цень усяго гэтага.
Для мяне тут горшы за ўсё наступны канфлікт: элементы арнаменту на "вышыванках" нясуць у сабе значэнне, глыбокі сэнс, ідэйнае напаўненне; хіпстота ж безыдэйная (у адрозненне ад тых жа хіпі), так і не вызначаная неяк канкрэтна пры ўсім сваім натужным нонканфармізме.
Нешта надта сур'ёзна пайшло.
Прынамсі рацыён сапраўдных, аўтэнтычных Саўкі і Грышкі напэўна ж дазваляў не толькі "ладзіць дуду", але і працаваць на карысць гаспадаркі. Таму давай, МакДональдс, падкармлівай гэтых субтыльных, каб маглі трымаць у руках штосьці цяжэй за каву ці надкусаны яблык.
Хаця пытанне з іх фізічнай формай застаецца адкрытым...
І "вышыванку" забраць трэба.


Previous post Next post
Up