Музей у в. Цярэблічы (Столінскі р-н, Брэсцкай вобл.) заснаваны народным майстрам-скульптарам Іванам Піліпавічам Супрунчыкам. Некалькі гадоў таму, яго ж намаганнямі, музей атрымаў статус дзяржаўнага і на дзяржаўныя сродкі пад калекцыю музея было адведзена памяшканне. Наведальнікаў музея сустракае сам гаспадар - І.П. Супрунчык, дом якога знаходзіцца амаль побач. Ён жа і распавядае шмат цікавага пра свае экспанаты, якія адлюстроўваюць багатую культуру Століншчыны.
Адрас музея: в. Цярэблічы (Столінскі р-н), вул. 9 мая, 6
У залі музея
І.П. Супрунчык распавядае
Творы майстра. Трэба мець на ўвазе, што адметнай асаблівасцю творчасці І.П. Супрунчыка, з'яўляецца тое, што пры стварэнні сваіх скульптур самых розных памераў (ад вялікіх да самых дробных) ён карыстаецца выключна адной сякерай.
Уласна для мяне было адкрыццём даведацца, што, акрамя таго што І.П. Супрунчык вядомы як самабытны скульптар, творы якога даўно ўжо экспануюцца не толькі ў рэгіянальных музеях, але і ў Музеі беларускай культуры і побыту ў Мінску і знаходзяцца за межамі краіны, з'яўляецца таксама выдатным графікам.
Прычым яго малюнкі з'яўляюцца ілюстрацыямі да розных мясцовых гісторыяў, звычаяў і абрадаў, для болшасці малавядомых ці невядомых зусім.
Іван Піліпавіч распавядае пра абрад "лапаціны" - мясцовы (які магчыма быў распаўсюданы і на ўсёй тэрыторыі Беларусі) варыянт эўтаназіі - адна з неверагодных і цікавых гісторыяў, якія давялося ад яго пачуць.
Ягоная ж ілюстрацыя да "лапацінаў".
Музейная рэдкасць - палескі жаночы галаўны ўбор.
Народная "пральная машына" - жлукта
Тое-сёе з археалогіі
Іншыя фотаздымкі можна паглядзець на
flickr.com ці на
io.ua