Адразу пасля сканчэння Акадэміі, недзе з восені 1994 да вясны 1995 мне давялося у Мінску, дзяля атрымання памяшкання пад майстэрню, весці дзіцячую студыю (ад ЖЭСа па вул. Каліноўскага). Узрост дзетак - ад 5 да 10 год. У шэрагу розных практыкаванняў (якія часта выклікалі здзіўленні бацькоў) мела месца і капійная практыка класічных твораў :) Звычайна самыя лепшыя і выразныя "копіі" атрымоўваліся ў самых малодшых.
Памятаю адзін выпадак, як першы раз прывялі адну пяцігадовую дзяўчынку, і я ёй для "капіравання" даў - ні многа ні мала - "Сікстынскую мадонну" Рафаэля!!! Бачылі б вы яе перапалоханыя вочы!!! Яна ледзь не заплакала... Але пасля таго, як я растлумачыў, што ад яе патрабуецца (прапорцыі самой карціны, асноўныя лініі і вялікія формы), яна тут жа выдала шыкоўны малюнак:)
На жаль, з усіх дзіцячых "копій" у мяне да сёння захаваліся толькі дзве:
Ван Эйк
Эдгар Дэга