пра вяселле, мыльныя бурбалкі і адкрыццё купальнага сезону

May 01, 2012 15:43


мінулыя  спякотныя выходныя выдаліся даволі змястоўнымі
асабліва для Ромы, - большасць уражанняў для яго былі першымі






у суботу мы пабывалі на вяселлі




усё б нічога, толькі вееельмі было спякотна, 
а таму і цяжка аказалася вытрываць
ды і ногі мы панаціралі з Юрам 
таму былі там зусім нядоўга

астываць мы з'ехалі ў Івянец, 
дзе смажылі шашлыкі і пускалі мыльныя бурбалкі :)







у нядзелю з'ездзілі на прыроду, 
дзе Рома пазнаёміўся з возерам




ды лесам




а наш тата нават усталяваў свой уласны рэкорд -
адрыў купальны сезон у красавіку


 





а яшчэ Рома цікава знаёміўся з травой у двары




ён сядзеў і баяўся апусціць ручкі дакрануцца да травы


 


напэўна, таму што гэта газонная трава - яна калючая

незвычайна было адчуваць ліпеньскую спякоту ў красавіку
і тым больш прыемна ведаць,
што гэта яшчэ толькі пачатак
і наперадзе цэлы месяц май і тры летніх
:)

фоты, прырода, дзённік, week-end, Ромка

Previous post Next post
Up