красавік-травень

Jun 05, 2014 14:47


пісаць абсалютна няма часу
і калі б толькі пісаць :)
правільней сказаць нават не часу, а рук
яны занятыя цэлымі днямі, добра што хоць начамі ўжо не цэлымі :)

а сёння цуд
менавіта так я ўспрымаю выпадкі, калі дзеці спяць адначасова
больш таго, сёння асабліва цудоўны цуд:
Сцёпа ўжо больш гадзіны спіць у калясцы (а не на руках альбо ў слінгу),
Рома заснуў хвілін за 10, пры гэтым не спрацаваў закон подласці і Сцёпа не прачнуўся
і да таго ж суседзі дрэляць...
падарунак лёсу проста нейкі :)

да канца я, канешне, не дапішу за раз вось так усё, што хочацца
да цудаў даводзіць пачатае да канца мы яшчэ не дараслі,
але добра што хоць пачатак атрымалася пакласці :)

:) красавік - месяц-падзея
нараджэнне Сцёпы - каненшне, галоўны матыў красавіка
са штодзённым прыслухоўваннем да сябе - да
і прывыканнем, асэнсаваннем новага жыцця - пасля




:) начамі,
калі здараецца не абрубіцца ў першую ж секунду як засне Сцёпа,
я слухаю тры дыханні ў цішыні
трохгалосы подых шчасця :)

:) а яшчэ я думаю, як гэта ўсё ж класна,
што мы неразлучна знаходзімся разам з малышом ад першага імгнення яго з'яўлення на свет
чуем кожны ўздых, кожны піск
:( і назаўжды нямой пакутлівай загадкай будуць для мяне тыя першыя ў жыцці суткі,
што Рома ў свой час правёў без мяне ў радзільні...
мой бедны маленькі хлопчык...

:( здаецца, што Сцёпа пераблытаў дзень з ноччу
ноччу амаль не спаў, толькі кароткімі адрыўкамі і пажадана на руках,
а як толькі ранак - абрубаўся і спаў ледзьве не ўвесь дзень
:) затое Рома ўжо праз некалькі дзён перастаў хвалявацца і плакаць
і ўвогуле спіць, не прачынаючыся падчас Сцёпавага плачу

:) у 9 Сцёпавых дзён выехалі ў Івянец
не уседзелі дома
надвор'е было такое суперскае летняе
мы цэлы дзень прасядзелі на арэлях
Сцёпа нават доўга паспаў у калясцы спачатку на вуліцы, а пасля і ў хаце
і Рома выгуляўся на вуліцы па поўнай праграме
а яшчэ мы нават паглядзелі кіно - "Капітан Філіпс"

:( Вялікдзень прайшоў сёлета міма мяне

:) а на наступныя выходныя з'ездзілі ў Жодзіна
наведалі бабулю-дзядулю, прабабулю
усім паказаліся
пабывалі на ўчастку, там так класна!
так захацелася хутчэй там пасяліцца ўжо
а Сцёпа нават паездзіў у аўтакрэсле ў машыне к нашаму здзіўленню



:) месяц травень адкрылі выездам на "прыроду"
у двухкоссі. таму што ў запланаваных намі Раўбічах аказалася ўсё перакапана
і мы смажылі крылышкі ў ляску пры трассе
Сцёпа ехаць у аўтакрэсле адмовіўся і туды, і назад
у слінгу праспаў увесь час
:( а па дарозе назад я была за стырном,
а ён крычаў усю дарогу
вясёлая паездачка была

:( у Ромы цэлы букет адкатаў тыпу гаршковага байкоту, смактання пальцаў,
   узмоцненага бунтавання, адстойвання сваіх жаданняў і т.д...
   ён мне нагадвае гадаваса зараз
выдаткі адаптацыі да нараджэння брата і трохгадовага крызісу ўперамешку, відаць...

:) пабывалі ў экапарку ў Станькава
разам з Дашай-Жэнем, Палінай-Цёмам і дзецьмі

















:( надвор'е, праўда, не выдалася, таму знялі шашлыкі з мангала
:) і мы паехалі дасмажваць у духоўцы ў гасцях у Дашы







:) такая вось тусовачка

:) 20 траўня адбылося судовае паседжанне,
на якім суд вынес станоўчае рашэнне аб прызнанні факту нараджэння Сцёпы
суддзя трапілася дасведчаная, гэта было бачна,
нават не патрабавала сведкаў, якія ў нас, праўда, былі толькі ўскосныя
а ў канцы нават дала парады на наступны раз))

:) тэма гатавання ежы ў Ромы адна з улюбёных, калі не самая
   купілі вось яму кухню
   першыя чатыры дні яна шкварчала (пліта з гукавымі эфектамі) ад прабуджэння
   і ажно да выключэння святла
   пакуль батарэйкі не селі))
   новыя ўстаўляць не спяшаемся - адпачываем)


перамяшчацца па кватэры становіцца ўсё складаней...

:) мае ўлюбёныя моманты
   столькі фактараў супадае рэдка: каб спалі і адначасова, і не на руках)




:) фітбол - па-ранейшаму наша ўсё
   возім яго з сабою






:) мы прайшлі аромадыягностыку
   атрымалі цікавыя вынікі,
   якія здзівілі ўласна мяне сваёй дакладанасцю датычна псіхалагічнага стану
   і прымусілі ў чарговы раз захапіцца прыродай
   прыродай у цэлым і прыродай чалавечага арганізму
   ароматэрапія ўсё ж працуе, і я рада што мы прыйшлі да гэтага
   таму што гэта акрамя таго, што дзейсна і карысна, яшчэ і вельмі прыемна
   па выніках аромадыягностыкі нам склалі індывідуальныя эфірныя кампазіцыі для ароматэрапіі
   шкада толькі, што я амаль не маю магчымасці зараз яе праводзіць,
   таму што ў мяне пастаянна на руках Сцёпа,
   але па-трошку, па-трошку занюхіваю, назіраю за сабою

:) пасляродавае спавіванне ў мяне ўсё адкладалася, адкладалася,
   але ўсё ж у рэшце адбылося на 42 дзень пасля родаў))
   (яго пажадана праводзіць як раз у першыя 42 дні)
   дзякую Лізе lizzytaki і Наташы sonatamama
   за вашыя цёплыя клапатлівыя рукі, смачныя напоі і душэўную атмасферу
   і, канешне, за мой адноўлены стан!
  спавіванне ў карцінках

:( на два тыдні адключылі гарачую ваду

:) дапісала да канца толькі праз тры дні
   і то добра

:) так і жывем


моманты, дзённік, Сцёпа, я - мама, Ромка, сябры, шчасце, прырода, фоты, дзеці, пасядзелкі

Previous post Next post
Up