прайшоÿ час пасляродавай эйфарыi
наступiлi буднi
жыццё нiбы завicла на iмгненнi шчасця па-за часам
у гэтым iмгненнi думалася, што вось зараз перастане балець, зажыве, адновяцца сiлы, i стане зусiм добра
я ÿскокну з ложка ды пабягу жыць далей амаль як i раней
з папраÿкай на аднаго маленькага чалавечка
а цяпер мяне штырыць
я ляжу/хаджу са Сцёпай на руках i мне здаецца, быццам жыццё там, за вакном, iдзе мiма мяне
там ходзяць людзi, мае сябры i знаёмыя, чымсьцi займаюцца, спяць(!), ядуць, гуляюць, сядзяць(!), ездзяць кудысьцi
а мне бракуе сiлаÿ
я залежная ад нечыяй дапамогi
i мне з гэтай нагоды стала сумна
а Рома, аказваецца, такi гучны
зараз ён здаецца мне гучнейшым, чым раней)
ён гучна гарланiць песенькi сам сабе, носiцца як сланёнак, грымiць i кiдаецца цацкамi, хахоча, скандалiць, чагосьцi патрабуе, крычыць, плача - ну як i заÿcёды)
i я чакаю, калi прыдзе бабуля i забярэ яго гуляць
i за гэта мяне сумленне мучае
а насамрэч Ромка - малайчына
ён не праяÿляе (пакуль што?) рэÿнасцi
дапамагае мне: прыносiць-падае, шкадуе Сцёпу, гладзiць па галоÿцы
сёння прасiÿ узяць яго на ручкi i так крэпка абдымаÿ
не супрацiвiцца, калi я чытаю з iм кнiжкi i складваю мазайкi з малышом на руках альбо прашу яго пачакаць, пакуль пакармлю
а яшчэ я гляджу на Рому i мне лягчэй спраÿляцца з цяжкасцямi дагляду немаÿляцi, таму што я тады ÿзгадваю, што ÿcё часова, i бачу плён гэтых цяжкасцяÿ -такi цудоÿны самастойны хлопчык бегае па кватэры
a ÿвогуле мяне ÿчора зранiцы асянiла
я прачнулася i падумала: ааааа, я мацi дваiх дзяцей! капец! гэта ж так сур'ёзна, што рабiць?!.
...
гармоны адыграюць сваю сiмфонiю, i мяне адпусцiць, я ведаю
i тое, што я спраÿлюся, я ведаю
проста мне трошкi сумна, што больш-меньш спакойныя часы прыдзецца пачакаць
я вельмi ÿдзячна вам, Юрась i мама, за дапамогу i падтрымку
ДЗЯКУЙ за тое, што вы робiце!
i ÿсiм, што пiшаце i звонiце!
мне прыемна :)