мы сёння наведалi дзiцячую мастацкую майстэрню 75-гадовага Рычарда Майя
я, як, думаю, i Рома - паводле яго выгляду там, так уразiлася,
што прачнулася зараз ад яскравага сну пра фарбы,
якiя мы размазвалi па вялiзным нейкiм мальбэрце
i штосьцi не магу больш заснуць
там такая клёвая творчая атмасфера,
што самой захацелася пэндзаль узяць у рукi
i туды хочацца вярнуцца
толькi бацькам туды дзверы зачынены
гэта толькi дзiцячая прастора
таму нам трэба яшчэ трошкi падрасцi
канешне, шмат усяго можна рабiць дома,
але гэта зусiм па-iншаму
гэтыя школьныя, майстэрнявыя атмасферы выклiкаюць абсалютна адрозныя эмоцыi
i, такiм чынам, абсалютна iншы вынiк даюць
гэта класна
Posted via
LiveJournal app for iPhone.