сёння ўвечары нас запрасілі на барбекю нашыя суседзі італьянцы :)
пражылі побач амаль 2 месяцы, а затусілі нармалёва толькі сёння
самі не разумеем, як так атрымалася
да гэтага сутракаліся на пляжы, тут каля хатак, а мэтанакіравана - ні разу
італьянскі бамбіно Джахомо, Ромаў аднагодак, 4 дні розніцы паміж імі
і яго бацькі Лео і Вівіана з Мілана
яны застаюцца тут да студзеня
у Лео дакладна такія ж акуляры, як у мяне))
расслабуха :)
пасядзелкі :)
італьянцы вельмі вясёлыя чувакі, мы аказаліся даволі блізкімі ў поглядах на жыццё і адпачынак
мы шмат пра што размаўлялі і знаходзілі агульныя думкі
хоць гэта было і складана на нероднай для іх і для нас мове :)
часам прыходзілася на пальцах ды і не толькі :)
але зразумеліся добра піва таму паспрыяла :)
а гэта аднойчы на пляжы
яны заўсёды прыходзяць на тое ж месца пад пальмай, што і мы :)
тыдзень - гэта так мала... нават меньш ужо
гэта так супярэчліва
канешне, хочацца пабачыць блізкіх і сяброў
вось бы вас усіх сюды :)