пад дажджавы настрой...

Nov 29, 2012 02:02

у нас тут стыхія пад канец месяца штосьці разбушавался зусім
ужо 5 дзён сядзім без сонца, а з іх 3 дні яшчэ і палівае і днём, і ноччу,
перыядычна пакідаючы нас без вады (у вадаправодзе), электрычнасці і, адпаведна, інтэрнэту
мора хвалюецца, адтуль дзьме вельмі моцны, але цёплы вецер
на вуліцах людзі барыкадзіруюцца мяшкамі з пяском, хто паніжэй знаходзіцца
а мы-та на горцы, нам ня страшна :)
толькі зайздросцім суседняму гатэлю, у якога генератар працуе, калі электрычнасць вырубаецца :)
ну а ўвогуле дождж ліе не па-дзецку, не ўяўляю нават, што там на вуліцы ў гэты час робіцца...
карацей дождж дастаў, засумаваліся мы ўжо па сонцу і мору



гэта ў той дзень, калі Ромке споўніўся год і тры месяцы :)
наш ужо ўлюбёны гатэль Kandaburiа, праз які мы на пляж ходзім
персанал нас ужо запомніў і, напэўна, думае, што мы тут жывем :)




пакаштавалі новую страву - суп са смажанай лапшой, агароднінай ды крэветкамі


ну і, канешне, мора-мора... 





  
  






   

...брызгі-брызгі :)











  


  











кукуруза ад нашага тайскага сябра
мая дзюравая галава ўсё ніяк не спытае яго імені

  



а гэтага крабіка мы таксама на нашым пляжы злавілі
яны так смешна і хутка бокам бегаюць :)



а сёння ўвечары мы паехалі пакатацца, і аказалася што сёння свята Лой Кратонг (Loy Kratong)
ён традыцыйна праводзіцца ў дванадцатую поўню, сёлета гэта як раз сёння
тайцы робяць з бананавых лістоў маленькія човенкі кратонгі, упрыгожваюць іх кветкамі, фруктамі і знічкамі 
і пускаюць па моры, возеры, рацэ, ці нават басейне
а таксама запускаюць паветраныя ліхтарыкі
так яны адпускаюць усе цяжкасці і непрыемнасці мінулага году
а яшчэ гэта провады сезону дажджоў!)
так што спадзяемся надвор'е ўжо будзе наладжвацца :)

мора, дзённік, Ромка, фоты, koh samui, прысмакі, мы, thailand

Previous post Next post
Up