на Koh Samui сонца пакуль што затрымліваецца,
чым вымушае нас брацца за фотакамеру зноў і зноў
на такім сонцапёку мы, канешне, стараемся заставацца ў ценю пальм
і астуджаемся марожаным
або кактэйлямі з ільдом
а пясок тут дарэчы не награваецца зусім, ён вельмі светлы
турысты блін...
іх тут, дарэчы, называюць фарангамі - ад тайскай мовы замежнік, прышэлец
і іх тут вельмі цэняць, вельмі
на пляж мы ходзім праз тэрыторыю бліжэйшага гатэлю
яны тут амаль уздоўж усяго пабярэжжа
разбаўляюць іх тут толькі некалькі рэстаранаў ды бараў
падпальмавыя пасядзелкі :)
вада на пясчанай касе амаль празрыстая
на гэтым мелкаводдзі мы валяліся сёння увесь час на моры
гэта як ляжаць у ванне :) вада тут надзвычайна цёплая
і лавілі невялічкія хвалі - мора сёння спакойнае
а калі сонца пачынае заходзіць, усё прымае неверагодна прыгожыя колеры
і прахалода... так, яна тут усё ж ёсць, калі няма дажджу... яна такая прыемная, марская :)
і хочацца лавіць гэта заходзячае сонца, не хочацца ўжо больш ад яго хавацца
сядзець бы і сядзець вось так у гэтай цёплай вадзе
і калупацца ў пясочку, знаходзіць прыгожыя марскія усялякасці
і назіраць гэту каляровую сімофонію неба і вады