выходныя

Jul 30, 2012 20:53


такую спякоту нармалёва ператрываць можна толькі каля вады
тут яна (спякота) нейкім цудоўным чынам кудысьці дзяецца
прадстаўляючы нам выдатную магчымасць дыхаць вольна
не толькі ў ценю, але нават і на сонцы



возера у в.Паланевічы
народу больш чым людзей :)
затое не вельмі далёка і дарога добрая





суботу і нядзелю тут і ратаваліся

жуем агуркі:)
такімі цёплымі начамі яны растуць як на дражджах



лета на колеры багата :)




ну і без шашлыкоў у нас летам выходныя - не выходныя))
пасля некаторых кулінарных эксперыментаў мы вынайшлі ідэальны для нас рэцэпт марынаду
атрымліваецца вельмі сочна і мякка
ну проста афігенна :)
а справа ўся ў цыбулі!
выціскаем на сокавыціскалцы сок і дабаўляем спецыі
амаль не солім, толькі трошкі 
соль выпускае з мяса сок
і гэта галоўная прычына таго, што шашлык атрымліваецца сухім 
марынуем прыкладна гадзіну - гэтага дастаткова



ммм... можна проста язык глынуць))

фоты, прырода, прысмакі, дзённік, week-end

Previous post Next post
Up