Усё пазнаецца ў параўнаньне.На тле астатняга корпусу беларускіх-савецкіх пісьменьнікаў ён сапраўды клясік,хоць прызнаем,і спісаўшыся. Мяркую,што ён разумеў,у якім атачэньні ён жыве і што адбываецца.Але ж...,магчыма,ягонае галоўная памылка была ў тым,што ён вырашыў застацца па усходні бок мяжы.
І затым.Вы ж як матэрыяліст і яскравы лявак павінны прызнаць,што чалавек творчы жыве па той схэме,што дыктуе яму і навакольная рэчаіснасьць і замова грамадстава.Тоя,што беларусы сялянская нацыя(калі нацыя) і суадносна падыходзяць да сьвету-труізм.Тоя,што беларусам ўласьцівы абвостраны клясавы падыход,пра што,дарэчы,сведчыць і сёньняшні грамадскі лад зомбі-сацыялізму за чужы кошт(нашая рыса!)-таксама.Так аб чым пытаньне?А пра слоўнік чэкіста,дык,наўродзь,яны з Янкай былі добра знаёмы,што ж чужы прыклад,нічаму ня вучыць?Якуб дзядзька быў хітрэйшы,мара спраўдзілася-Міхась прыдбаў зямлю,няхай сабе й на ускрайку Менску.
Па спрве - слушна, але лiчу што намiнальная "сялянскасць" беларусаў у саўдэпаўскiм сэнсе есць таксама пэўнай "замовай грамадства" - той жа Караткевiч ЗУСIМ па-iншаму разумеў тую сялянскасць.То бок - Колас апiсваў не нейкую "аб'ектыўную рэльнасць", а толькi савецкi погляд на яе.
М-мм,а фактар часу!?Паспрабаваў бы Караткевіч напісаць,ня тое,што апублікаваць сваё тады,дзеб ён быў бы?Як сказала Ганна Андрэяўна,"времена нынче вегетарианские".Дый настрой грамадства таксама змяніўся,усе гэтыя "маладнякі" зацята маліліся на савецкі лад,а кім яны былі?Вясковымі хлапцамі(ну,і мястачковымі),якім сказалі,што яны маюць права быць сольлю грамады.Праўда,пасьля высьвятлілася,што яны ўсё ж ня так зразумелі.Той час-час няматы.Казаць маглі альбо скончаныя паэты,як Мандэльштам,якога,прабачце,пёрла і маўчаць ён папаросту ня быў здольны,альбо "сталавікі",якіх надрукавалі пасьля,вельмі пасьля.
Мяркую,што ён разумеў,у якім атачэньні ён жыве і што адбываецца.Але ж...,магчыма,ягонае галоўная памылка была ў тым,што ён вырашыў застацца па усходні бок мяжы.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment