Беларусь, Гомель.

Jun 29, 2013 09:05



Беларусь, Гомель

Зусiм забыўся пра тое, што ў мяне ў папках са здымкамi ляжыць яшчэ некалькi цiкавых вандровак па Беларусi. Трэба хутка пра iх распавесцi:)

У Гомелi я быў два разы. За першым разам, пра якi распавяду сення, я паглядзеў толькi цэнтр.





Цэнтр Гомеля прыгожы, мае шмат старажытных дамоў прыгожай правiнцыйнай архiтэктуры.



Прыгожа i прыемна!





Але ад шпацыру па горадзе застаеццца нейкае падвойнае ўражанне. Яно складаецца з супрацлеглых вобразаў адных i тых жа дамоў. З фасада дом выгляде вось так:



А са двара - так:



Рамонт фасадаў - гэта добра,



але двары застаюцца па-ранейшаму страшэннымi.



Магу доўга чаргаваць, фасады -



Двары.

Дарэчы, гэты самы страшэнны двор быў у будынку, што здымае нейкая там камунiстычная партыя:)



Двары ў Гомелi - цiкавыя ды разнастайныя.

















Гомельскiя сталiнкi вельмi асаблiвыя, нагадваюць гiстарычную забудову. Нiдзе ў Беларусi не бачыў больш такiх.







А хрушчоўкi працягваюць стылiстычную традыцыю пад'ездных вокнаў на ўвесь фасад.



Дзверы.





Вось такi горад.





Зусiм як цу Еўропе - жалезная брама, ровар, трафарэтка.



Цi не зусiм?



Вырашаць вам.



Гомель, Свет за дзвярыма

Previous post Next post
Up