Беларусь, Мiр.

Mar 20, 2013 00:14




Беларусь, Мiр.



У Мiры есць сусветна вядомы замак, якi занесены на купюру ў пяцьдзесят тысяч рублеў у спic сусветнай спадчыны Юнэска. Сення мы паглядзiм на яго з крыху iншых ракурсаў ды знутры.



Напрыклад, з супрацлеглага боку замак выглядае вось так. Замкавы вал зараз абсаджаны травою, i ўнутры яго зроблены нейкiя службовыя памяшканнi - бачны сучасныя дзверы ды аздабленне.



Пройдземся вакол. Каля замка есць невялiчкi вадаем, а на гарызонце бачна сучасная забудова - гэта горад.



Вакол замка можна пабачыць вось такiя пабудовы - здаецца, гэта нешта накшталт флiгеля (у жыццi гэты домiк выглядае значна большым, чым на фота).



Увесь мiрскi замак складаецца з пяцi вежаў, што складаюць замкнены простакутнiк з унутраным дваром. Вежы са двара выглядаюць вось так:



А сам двор - так:



Замкавыя дзверы:







Тэхнiчная рашотка - здаецца, гэта вентыляцыя, што вядзе у замкавыя сутарэннi.



Сутарэннi даволi цiкавыя. Есць пакой для катаванняў, з мэбляй ды абсталяваннем.



Есць гаспадарчыя прыналежнасцi. Цiкава, што з гэтых рэчаў сапраўдны тагачасны арыгiнал, а што - сучасная рэканструкцыя? Здаецца, рэканструкцыi больш.





Пойдзем унутр. Вось тыповы пакой замка - ен ацяпляўся вось такой асобнай печчу, што зараз пабелена вапнай.



А вось так выглядае кабiнет князя Святаполк-Мiрскага - аднаго з апошнiх гаспадароў замка, ен валодаў замкам у 20-30 гады XX стагоддзя.



Музычныя iнструменты - лютня, дуда, вiола.



А вось, здаецца, заля, дзе шляхта збiралася на паляванне.



Пойдзем далей. Вось замкавы калiдор - барокавая ляпнiна вакол дзвярэй здаецца арыгiнальнай.



А вось бальная зала пасля мне не спадабалася - вельмi шмат золата ды электрычных разетак на бачных месцах.



У асобным пакоi можна пабачыць выставу, прысвечаную беларускiм замкам. Злева - макет магчымай рэканструкцыi Старога замка ў Гродна, прыблiзна так ен выглядаў у XVII стагоддзi.



Напрыканцы - крыху будынкаў з цэнтральнай плошчы мястэчка Мiр.









Мiр, Свет за дзвярыма

Previous post Next post
Up