#4 Dniwe-Tour па вёсках! Барысаўскі раён, Забашавічы

Apr 02, 2015 18:08

Апошні запіс пра мае сакавіцкія велападарожжы:



Нягледзячы на тое, што з матэматыкай у мяне ўсё дрэнна, я нічога не пераблытаў. Была паездка №3, але скончылася яна вельмі дрэнна. Прыкладна гэтак жа, як і падарожжа budgawl ў Іўе. #Без_намёкаў
Таму запісваць яе не буду... Пакуль што.

Дык вось, у мінулую пятніцу я перамясціўся ў Барысаў і ўжо з сябрам мы паехалі ў аграгарадок Забашавічы. Прыемнага прагляду!

Без праблем устаю аж у 9 раніцы і ў 10 ужо сустракаюся з сябрам на выездзе з горада.
Першая знаходка - Fiat 131 (1974-1985) у в. Сівіца. З-за ліхтароў здалёку здалося, што гэта звычайны Ваз-2107. Нумары яшчэ з "пагоняй":



У гэтай жа вёсцы быў знойдзены Газ-52, які пабачыў многае...



На карце гэтая вёска значыцца нежылой. Нешта не падобна :)



Цікавая назва. Каля гэтага прыпынку да нас далучыўся яшчэ адзін падарожнік, толькі на 4-х нагах. Мы ніяк не змаглі пакінуць яго ў вёсцы, таму прыйшлося браць з сабой і ў наступстве адганяць ад яго вялікіх і злых сабак у іншых вёсках. А на зваротным шляху тут мы здабудзем сувязі з мясцовым аўтарытэтам пад мянушкай Магадан, але гэта зусім іншая гісторыя...



Мясцовыя пейзажы. Прыгожа!



Першы раз бачу такі вялікі колас :)



Палкан (так я назваў сабаку) рвецца з намі да прыгод!



"Корч" на службе - Зіл-131:



в. Забашэўка:



А вось і канчатковая мэта!



Спачатку паехалі вывучаць самую непрыкметную вуліцу. У гэты раз закон месцазнаходжання "карчэй" падвёў - нічога цікавага не знайшлі. Затое знялі панараму:



А я сяду в кабриолет...(с)
Ліхтары ад Іж-Комбі. Хм, нешта новенькае:



Іж-Юпітэр 3 (1971-1981). І сам матацыкл, і нумар мяне ўразілі. Серыя МББ стандарта 1958-га года яшчэ нідзе не была знойдзена!





Цэнтр вёскі, я сяджу і чакаю сябра з крамы, раптам пад'язджае гэты цуд нашага аўтапрама. Вырашыў зняць на памяць, бо такіх старых трактароў даўно не бачыў:



У Забашавічах нават ёсць пажарная частка:



І вадаём:



А таксама нейкія старыя склады і царква:





Яшчэ адны цікавыя карчы, Заз-968М і Газ-52, мы заўважылі ў гэтым двары:



Там быў гаспадар, таму рашэнне папрасіць зайсці і сфатаграфаваць прыйшло на розум адразу. Дыялог атрымаўся прыкладна такі:

- Дзень добры, мы ўбачылі ў вас у двары прыгожы "Запарожац", даўно не бачылі ў такім стане, можна зайсці і сфатаграфаваць?
- А вы хто такія? Можа, шпіёны нейкія, ці з газеты якой?
- Ды не, мы з Барысава, вывучаем вёскі і фатаграфуем старыя аўтамабілі, захапленне такое.

*тут дзед пачынае глядзець на нас як на поўных ідыётаў*

- З Барысава?! Дык адтуль сюды толькі на Мэрсэдэсах ездзяць, а не на роварах... Ну тады добра, заходзьце.







Увогуле, больш нічога цікавага не знайшлі, акрамя гэтай "тройкі" ў в. Глівін.



yozas_gubka ужо здымаў яе ў Барысаве:



Паездка склала 85 км. Усяго за сакавік я праехаў 400 км :)

Дзякуй за ўвагу!

карчы, Барысаўшчына, матацыклы, велападарожжа

Previous post Next post
Up