Рарытэтная мотатэхніка на нашых дарогах!

Dec 12, 2014 21:45

У савецкі час аўтамабіль набыць было складана, нават калі былі грошы. Таму шмат грамадзян куплялі матацыклы, якія былі годнай альтэрнатывай:



Выбраць было з чаго: ІЖы, "Уралы", "Дняпры", "Узыходы", "Мінскі" і чэхаславацкія "Явы" - усе яны эксплуатаваліся без асаблівых праблем і выконвалі сваё прызначэнне.
Кошты былі прыкладна такімі:
"Урал" - 2100 р., Іж-"Юпітэр" - 1600 р., "Узыход" - 900 р. і "Мінск" - 600 р.

Матацыкламі не захапляюся, але цікавыя і савецкія фатаграфую. За год сабралася даволі вялікая калекцыя здымкаў, таму вырашыў паказаць. І яшчэ ж lidka4t абацяў ;)

У гэтым запісу будуць толькі лепшыя фота за год!

1. Пачнем з легендарнага "Юпітэра".
Трэцяе пакаленне гэтай мадэлі. Зняты ў маі ў Жодзіна:



2. Чацвёрты "Юпітэр". Мая лепшая мотазнаходка!
Вельмі выдатны стан, як быццам з музея. Яшчэ і нумар класны :)



Зняў у "Старым горадзе", але ўладальнік жыве ў маім раёне.



У Крупках. "Калгас" не мае межаў :)

3. А вось "Юпітэр-5" сустракаецца часта. У асноўным дагледжаныя асобнікі!
P.S. Магчыма, на некаторых фото не "Юпітэр", а "Планета". Разглядаючы іх фота ў інтэрнэце, адрозненняў не знайшоў ніякіх!



Смалявіцкі раён.



У зялёным колеры ні разу не бачыў. Хутчэй за ўсё, уладальнік проста яго перафарбаваў.



Жодзіна, чэрвень.



Маладзечна, май. Як новы!



У дынаміцы :)

4. ІЖ "Планета-4". Зняты летам у Крупках:



5. "Мінскачы". Другі ў вельмі цудоўным стане!





6. "Ява"-350! У савецкія часы гэтыя матацыклы лічыліся лепшымі з даступных у продажы на тэрыторыі СССР.

Jawa-350 typ 634 (1973-1982):



Jawa 350 typ 638 (1984-1991):



Jawa 250 typ 590 (1965). Лета, Барысаўскі раён. Шкада, што гіне :(



7. Днепр МТ-11 (1985). А можа, гэта К-650... Ну чаму яны ўсе такія падобныя?!
На маю думку, рэстаўраваўся. Зняў гэтую прыгажосць у красавіку ў адной з вёсак барысаўскага раёна:



8. Тут адразу сем асобнікаў! Не здзіўляйцеся, гэта штрафстаянка.
Мне, як аматару савецкіх нумароў, гэтая карціна вельмі спадабалася :) Але матацыклы шкада, нічога добрага іх не чакае...



9. Тут я не змог разабрацца. Магчыма, гэта ІЖ "Юпітэр-3". Фота зроблена 30 снежня мінулага года:



Дзякуючы клапатлівым уладальнікам мы можам любавацца гэтымі рарытэтамі!

Я ўпэўнены, што ў пасце ёсць памылкі, таму не рэкамендую верыць напісанаму. Матацыклісты, папраўце, калі што не так!

Дзякуй за ўвагу :)

Крупскі раён, Барысаўшчына, матацыклы, Смалявіцкі раён

Previous post Next post
Up