Барысаўскія "карчы". Вынікі кастрычніка!

Oct 27, 2014 23:09

Пра Жодзінскія, Мінскія, Гарадзенскія "карчы" я пісаў, а вось пра родныя - Барысаўскія, яшчэ не. Выпраўляю сітуацыю!



Кастрычнік выдаўся плённым. У аб'ектыў майго фотаапарата трапілася даволі шмат цікавых аўтамабіляў! Сядайце ямчэй і атрымлівайце асалоду ад здымкаў ;)

1. Пачну з гэтага прыгажуна. Знойдзены ўчора ў ваенным гарадку "Печы". Стан прыкладна на 6.5/10, бо гады бяруць сваё...



Чорныя нумары - +50 да крутасці ЗАЗіка!

2. 24-ка другой серыі. Кузаў увесь пакамечаны, ліхтары выцвілі. Але нешта ў ёй ёсць... Напэўна, атмасфера таго часу :)



Таксама знойдзена ўчора ў "Печах".



3. Монстар! Іншых слоў няма... На маю думку, гэта самы сур'ёзны пазадарожнік у Барысаве!



Зроблены ідэальна, не да чаго прычапіцца!

4. А гэта класічны варыянт 69-га :) Хоць на выставу адпраўляй, стан заслугоўвае павагі!



5. У першы дзень месяца сустрэўся гэты 412-ы і, можна сказаць, зрабіў мой дзень ярчэй і пазітыўней :)
Колер прыгожы, па расказах дзядулі, яго ІЖ быў такога ж...



Толькі вось чаму пярэдняе кола спушчана?



Калі і стаіць без руху, то прыкладна месяц-два, не больш.

6. У апошні час стаў часта яго бачыць на суботніх кірмашах:



7. Яскравы М-2140! Відаць, што за ім даглядаюць па меры магчымасцяў. Уладальнік не змог вызначыцца, што ж лепш - ліццё або родныя каўпакі з фальшдыскамі... Я за другое :)





Прыкмеціў яго здалёк, вельмі вылучаўся сярод кучы шэрых іншамарак!

8. І яшчэ адзін прыемны на выгляд асобнік:



9. "Волга", хутчэй за ўсё, былая таксі:



10. Не ўсе яшчэ зачынілі мотасезон... Вельмі класны ІЖ, нібы новы!



11. Комба! Навучальныя ЛАЗы... Фота грэе душу :)



12. Mercedes-Benz CL-600 AMG! Рэдкі госць з Гомельскай вобласці. Кажаце, што памер не мае значэння? :)



13. Audi 100 C2. Каму цікава,як яна выглядала два гады таму: http://avto-nomer.ru/by/nomer40560



13. фотоподборка маіх любімых "Жыгулёў":



Фарбавалася і варылася. Але выглядае як новая!



Гады ёй не па чым! Стыльны "корч": фальшдыскі, шторкі, нумары не зусім простыя ...



Не хапае чаго? Правільна, храмаваных каўпакоў!



Дзякуй за ўвагу!

P.S. На капірайт "Chelz" не звяртайце ўвагу. Гэта мой нік на avto-nomer.ru і drive2.ru :)

Масквіч, карчы, Барысаўшчына, аўто

Previous post Next post
Up