Mar 09, 2015 21:24
Калi б cучасную папулярную жаночую кнiгу пiсалi ý нашай Сiнявокай, яна б называлася "пяцьдзесят адценьняý дранiкаý", а урыýкi гучалi б прыкладна так:
я пасмажыла iх без цыбулi, пакарай мяне...ах ты шкоднiца, бiзуна табе па голай жопе!
Я трохi iншы, не ведаю як ты ýcпрымеш гэта... Ты галасаваý за Рыгорыча? не, я ýжо колькi год балею за бабруйскi Шыннiк...ах ты ж мой небарака
Яна расшпiльвала гузiк за гузiкам на яго камiзэльке, адчуваючы невымаляльнае полымя ý спаднiцы...
Бачу, табе падабаецца ýсё кантраляваць, кiраваць ды прыносiць людзям болю - Так, доýгiя гады я рабiý у Мiнгарыканкаме ý акенцы дазволаý на прадпрымальнiцкую дзейнасць
Яська, будзь крыху пяшчотны, я яшчэ цнатлiвая - Не дуры маёй галавы, ты ж у Баранвiчах у абшчаге пры ПТУ жыла два гады, нявiннiца якая...
Ведаеш, я досыць багаты чалавек - валодаю акцыямi Мiлавiцы ды Гомсельмаша, а заýтра ранiцай мы разам паедзем катацца на маiм асобным трактары ля Драздоý...
На ей засталiся толькi чырвоныя шкарпэткi, якiя выклiкалi ý яго жаданьне зрабiць вельмi балюча...
Куды ты прэшся ý ботах на канапу, па бялiзне! Зараз ты пакаштуеш сапраýднай пакуты, - яна сцеганула свежай крапiвай яму па яйках
У мяне незвычайны густ, у мяне ашчадны рублевы рахунак у БеларусБанку...а вось гэта ýжо сапраýды патрабуе дапамогу псiхiятра
ды апошняе: Янiна, я - заможны мiлiянер - iдзi ý дупу, галата, у нас й звычайны калгаснiк атрымлiвае 7-8 мiлiенаý...
беларусь,
юмор,
мимолетное,
внеклассное чтение,
литература,
параляльная история,
креативчик,
па-беларуску