Тэкст не накiроýван нiкому ды нi процi кому...

Aug 28, 2014 23:29

...падлеткi, колькi гадоу абмежаваныя кiношнай стралянiнай толькi праз iнтэрнэт ды ТВ, мы нават не здольны ýцямiць, што ý любы з наступных ранкаý можам прачнуцца (некаторыя ýвогуле не прачнуцца) ý трэцьцяй сусьветнай (да, браткi-беларусiкi, гэта тычыцца i вас! кожная сусьветная прайшла праз нас, кожная!)
А ý гэтай вайне не будзе пераможцаý цi пераможанных... будзе ýсе роýна каго ты калiсьцi падтрымлiваý i колькi падабаек насбiраý  гнеýным постам супраць кагосьцi ý Кантакце цi Фэйсбуку. Навокал будзе толькi жуд, боль, голад ды смерць... вайна - гэта заýседы толькi жуд, боль, голад ды смерць (яшчэ раз нагадаю каýгасным летуценьнiкам, што цiха перасядзець ý РБ, гандлюючы зброяй ды бабруйскiм хамонам на абодва бакi не атрымаецца)
Я звычайны хлопец i не магу вам параiць, што рабiць далей, каб супынiць гэтую жудасную рэчаiснасьць, але памятайце аб гэтым! Цалуйце жонак ды кабет, абдымайце дзетак, з асалодай смакуйце водар цiхага ранку, цеплыню вады з крану...як рабiлi гэта жыццярадасныя й свабодалюбныя украiнцы яшчэ тры-чатыры месяцы таму...

Запамятайце i, пакуль есць мажлiвасць, скарыстоýвайце кожны дзень, кожную гадзiну, кожную хвiлiну з сябрамi, дзеткамi ды бацькамi.
Усякi вечар можа быць апошнiм вечарам мiрнага часу, кожны наступны ранак зараз можа быць першым ранкам новай вялiзнай i (курва!) сапраýднай вайны, абвыклы штуршок да якой (у якi ж ужо раз) даý расейскi царок, няýдалы псэýда-фюрэр...

Баранi Божа Беларусь (ды Украiну)

мордор, украина, беражы Божа Беларусь, война, крембляди, writer's block, хоббитания, кризиз мать его!, смерть, Беларусь, ukraine, рашка, belarus, па-беларуску

Previous post Next post
Up