Беларусы такія разважлівыя, што спачатку чакаюць, а потым мяркуюць.
Беларусы ніколі не лічаць прэзідэнцкія тэрміны Лукашэнкі, яны спакойна чакаюць наступных выбараў.
Беларусы такія міралюбныя, што дачакаліся, пакуль суседнія дзяржавы самі сфармуюць контуры іх межаў.
Беларусы такія незалежныя, што незалежныя нават ад незалежнасьці.
Беларусы такая згуртаваная нацыя, што салідарныя кожны сам з сабой.
Беларусы нічога не просяць у Бога, яны ўсяго дачакаюцца.
У беларусаў ёсць усяго адзін недахоп - яны трываць не могуць не трываць.
Калі беларус адмаўляецца трываць, яму прапаноўваюць іншае грамадзянства.
У беларусаў ніколі няма праблэм, таму што для вырашэньня праблэмы яны ствараюць іншую праблэму і вырашаюць ужо яе.
Спецыяльна для беларусаў Facebook побач з кнопкамі like і share паставіў кнопку «пацярпець» і «пацярпець з сябрамі».
Спачатку Бог стварыў беларусаў. Таму што толькі яны маглі спакойна назіраць за тым, што Бог рабіў далей.
Беларусы ніколі не хацелі змагацца за сусьветнае панаваньне. Яны проста чакаюць, пакуль усё чалавецтва памрэ, каб потым кіраваць сьветам.
Беларусы такія крутыя, што будучыня ў іх ужо была.