Спадзяюся, паньству вядомы стары анекдот, аб тым, як Сара пыталася у рэбэ Iцхака, цi трэба ёй прыбiрацца у начную кашулю перад першай шлюбнай ноччу. Калi хто не ведае, дык адказ быу гэткi: «Не турбуйся занадта, Сарачка, будзеш ты у кашулi, цi без кашулi, цябе усё роуна вы..ць». Гэта я да таго, што мяне заусёды здзiуляла манера г.з. «афiцыйных апазiцыянерау» размауляць з пралетарыятам. Якая там нах… справа майстру-тэрмiсту стальцэху-два Юрыю Iванавiчу да перспектывау дэмакратыi у гэтай пакiнутай Богам краiне. Па-першае, яму шчыра неуцям, з чым гэтую трасцу ядуць (бо нi ён, нi ягоны бацька, нi нават дзед нiчога гэткага не спажывау :-)) , а па-другое, будзем рэалiстамi, максiмум з дэмакратычных здабыткау, якi дапушчальны для Юрыя i бясшкодны для грамацтва - гэта выбары. Усё! Да астатняга, нажаль, не дарос iнтэлектуальна. Пакуль. Аднак недзе глыбока у зацемках шэрага рэчыва тэрмiста Юрыя блукае i раз пораз усплывае у сьвядомасьць перакананьне, стоадсоткава супадаючая з адказам рэбэ Iцыка :-).
Не, ну збольшага гэта ж вiдавочна, у тым лiку й для Юрыя Iванавiча - прамысловаму пралетарыяту як i калгаснаму (iншага у нас практычна няма) сялянству наканавана быць эксплуатуемай часткай грамацтва. Цi прыватным цi дзяржауным капiталам - асаблiвай розьнiцы няма, дакладней розьнiца у нюасах (узровень сацыяльнай абароны i адпаведна iдэялагiчнага мазгапраньня). У сьветапоглядзе Юрыя Iванавiча тыя сацыяльна-эканамiчныя адносiны вызначаюцца проста i дакладна «чорныя людзi - белыя людзi».
Не, я разумею, акадэмiяу не скончвалi, па Брусэлях не гойсаюць, на семiнары у Вiльню не выбiраюцца :-), аднак ну навошта ж трымаць пiпл за апошнiх дэбiлау, тым болей што пры усiм прымiтывiзме i спрошчанасьцi, меркаваньне адпавядае стану рэчау.
Чаму б не казаць людзям прауду? Ну, хоць бы тую, што для iх няма асаблiвай розьнiцы, на каго гарбацiца - на лукашытау, на патэнцыйных маскальскiх гаспадароу, на эура-араба-лацiна-iнвестарау цi на «навабеларускую» буржуазiю. Другая справа, што яны мусяць мець з той працы. I вось тут самае месца агiтаваць за незалежный прафсаюз.
Хм, аб чым гэта я, да каго гэта я…