Аб новых «кухарчыных» дзецях :-)

Jul 02, 2011 13:36





Крыху паразважау над пытаньнем цi ёсьць шанец пераходу сiлавiкоу на бок шасэйцау альбо хоць бы якая верагоднасьць ажыцьцяуленьня вайсковай/мянтоускай «вершалiнай» :-) дварцовага перавароту. I прыйшоу да сумнай высновы - «не». На гэта працуе процьма фактарау, уключаючы канешне й параунальна добрае фiнансаваньне сiлавых структурау, аднак галоуная прычына, на мой погляд, значна глыбей - у сацыяльным складзе сiлавых структурау. Давайце прааналiзуем, хто сёньня складае аснову лукашэскавай «апрычнiны» (так прасьцей, бо ужо вельмi доуга пералiчваць усiх). У першую чаргу - выхадцы з сельскай мясцовасьцi i з нiзоу гарацкога пралетарыяту. Ад калыскi яны памятаюць настауленьне бацькоу, мауляу, калi не хочаш усё жыцьцё гарбацiць у калгасе (варыянт - у лiцейцы на трактарным) iдзi у апрычнiну. Будзеш заусёды сыты, адзеты i з грашыма у кармане. Ды й праца не параунаць як з вiламi на кароунiку (з кувалдай на абрубцы), хадзi сабе з палкай, ганяй бабуляк з семкамi ды батанiкау з б-ч-б сьцягамi. А калi пашчасьцiць на цёплае месца (ДАI, АБЭП, мытня, iншая сiнекура), дык ад хабару ня будзеш ведаць, куды дзецца :-). Памятаюць i другi бацькоускi наказ: слухася «начальства» - будзеш у шакалядзе. Ну, а раз праграма ужо больш-менш вызначаная, няма патрэбы асаблiва напружвацца у школцы - IQ апрычнiка нiкога асаблiва не цiкавiць. Заканамерны вынiк - з гэтага асяродку у апрычнiкi йдуць дрэнна-адукаваныя, iнтэлектуальна i эмацыянальна недаразьвiтыя асобы з цьвёрда сфармаванай антыпатыяй да будзь якой працы i комплексам адданасьцi той гаспадарскай руце, што дае кавалак хлеба з маслам.

Зараз разгледзем другую частку апрычнiкау - г.з. «апрычнiкау патомных». Найчасьцей гэта дзецi з сем’яу адстауных апрынiкау (у значнай ступенi - былых «савецкiх» вайскоуцау). Парадаксальна тое, што патомныя вайскоуцы СА у адрозьненьнi ад афiцэрау iншых армiяу з’яулялiся тыповымi носьбiтамi халуйскай псiхалогii, адпаведна нiчога годнага яны сваiм нашчадкам перадаць не маглi апрыёры.



Ад першай группы тыя нашчадкi адрозьнiваюцца як крыху вышэйшым адукацыйным узроунем, так i генэтычнай ненавiсьцю да беларушчыны. У iншым розьнiцы няма - атрафаваная думаука, страунiкавая псiхалогiя i адсутнасьць уяуленьня аб гэткiх рэчах як годнасьць i гонар робяць iх шыкоуным гарматным мясам, зусiм бяспечным для лукашэскi.

Зрэшты трэба быць рэалiстам - гэткая апрычнiна зручная для любой улады (у межах жорсткага i дзеячага заканадауства, зразумела), я далёкi ад думкi, што у краiнах заходнiх дэмакратыяу у палiцыянты йдуць высакалобыя iнтэлектуалы. Зноу жа прыклады лацiнаамерыканскiх i арабскiх краiнау сьведчаць, што думаючыя арыстакраты са зброяй - вялiкая рызыка для уладау. Аднак тутэйшай уладзе з гэтага боку сёньня нiчога не пагражае. Не думаю, што гэныя гоблiны будуць бiцца за калгасьнiка да апошняга, аднак безумоуна й тое, што адразу яны не разьбягуцца - ужо ж вельмi прыгожае i бестурботнае (у iх паразуменьнi) жыцьцё забяспечвае iм служба у апрычнiне. Таму яшчэ адзiн сумны вынiк - на мяккi варыянт разьлiчваць не выпадае.

Previous post Next post
Up