З Новым годам!

Dec 31, 2022 22:27

Дорогі друзі , паважаныя сябры!
Я упершыню прыйшоу у блог дрАлександры у 14м годзе и шмат каго з наведвальнiкау i каментатарау ведаю на працягу шматлiкiх абмеркаванняу за гэты час. I таксама шмат хто ведае i мяне i маю пазiцыю i адноciны да Украiны i да Расеi. I калi да Украiны адносiны были зауседы дабразычлiвымi, то адносiны да Расеi мянялися ад больш менш дабразычлiвых ( таму што па параунаннi з нашымi людажерамi расейскiя улады здавалiся амаль еурапейцамi , i здавалася, што яны могуць неяк дапамагчы Беларусi i беларусам трансфармаваць нашу краiну , але пасля серпня 20га года, усе мроi разышлiся. Але нават пасля усяго што было за 20 i 21 я гады , 24 лютага стала шокам. Шокам i больлю. Больлю i злосцю.
Злосцью i надзеяй.
I гэтая надзея расла з кожным днем, з кожным тыдням i месяцам вашага супрацiву.
У нас самiх недастала сiл i рашучасцi процicтаяць пачвары "русского мира" i я прашу прабачэння за тое, да чаго гэта прывяло , за усе ахвяры .
Але разам з тым ваш супрацiу дау надзею i нам. Надзею на тое, што ваша перамога будзе абазначаць знос рэжыму у Беларусi.
Дзякуй вам, браты i сестры. Прабачце за пафас гэтых слоу, але гэта рвецца з сэрца!
Перамогi вам у новым годзе. Каб Вашы блiзкiя , вашы бацькi i дзецi маглi жыць i спаць спакойна.
Слава Украiнi! Жыве Беларусь!
З Новым 2023 годам вас!
Previous post Next post
Up