Пра шчасце...

May 05, 2009 12:20




У нашым жыцці - неспадзяванка -
Амаль адзіны няўпэўнены шанец
Атрымаць свой кавалачак шчасця.
І тады агенчык на крылах светляка
Падаецца нам полымем вогнішча,
Якое жывець, быццам бы, у нашых
Хворых на пачуцці душах. І марыцца,
Што блуканне амаль скончылася
І можна крыху адпачыць у абдымках,
Ахутаныя коўдрай пяшчотнае ночы.
Але раніцай зноў воўчым шляхам
Зыходзіць мара, каб упаляваць новую
Душу, якая неасцярожна прагне шчасця,
Забыўшыся на тое, што толькі смутак
Можа цягнуцца вечна…

Пра каханне, лірыка

Previous post Next post
Up