Адназначна, большую частку майго жыцьця, хачу я таго ці не, займае каледж. Неяк ніколі пра яго не расказвала. Калі толькі нешта кшталту: ну і дзібільная установа. Але вядома, што любы медаль мае два бакі. Зірнула я гэтак на сьвет па-іншаму і аказалася, што каледж у глыбіні душы люблю.
Трошку гісторыі…
Паступілі мы сюды ў 2007 годзе. Набор мастакоў 10 чалавек. На іспытах быў адзін хлопчык, ды не прайшоў, кілун адным словам. Такім чынам атрымалася чыста дзявочая група.
Уся наша 201 група уключае акрамя мастакоў яшчэ тэатралаў і харэографаў. Часам глядзіш на іх і думаеш, што вось праз колькі год яны стануць зоркамі балету, кіно… ці сэрыяла хаця б.
А мы мастачкамі? Можа быць, можа быць, як кажа наш настаўнік. Дарэчы, нашы настаўнікі руляць і заслугоўваюць асобнага посту.
Пра навучаньне…
Вучымся 3 гады. Набудзем спецыяльнась: мастак-жывапісец, выкладчык.
Асноўныя дысцыпліны: малюнак, жывапіс, кампазіцыя. Вывучаем таксама бацік, выцінанку, каляразнаўства, габелен і яшчэ чаго можа быць…
У жывапісе кожны год, як асобнае жыцьцё. На першым курсе мы жылі ў акварэлі - лёгкай, празрыстай ды свавольнай. Зараз змагаемся з гуашшу. Нацюрморты, 2-3 разы на год партрэт. Вучаць не баяцца, раскладваць фарбу вялікімі плоскасьцямі. Мажліва ад таго, душа мая ляжыць да імпрыссіянізму.
А наступны год будзе алейным. А так хочыцца, каб хутчэй ужо. Алёй падаецца самай цікавай тэхнікай, да таго ж абсалютна мной не асвоенай. Мы апранем тады белыя халаты і будзем вельмі падобны да медыцынскіх сястрычак. Халат дзеля таго, каб не вымазацца.
А не вымазацца, дарэчы, нерыяльна.
З гэтага пункту гледжаньня мастак - брудная прафесія. Крыўдна канешне, калі прыходзіш ў чысьценькай беленькай кофтачцы, хоп! і ўжо не беленькая… але гэта дробязі, і гэты асьпект не можа як-небудзь скрануць любоў да мастацтва.
А часам гэта наогул плюс. Аднойчы аднагрупніца выпадкова разьвярнула фарбы і жоўтая гуаш пакрыла нашага двухметровага настаўніка з ног і да галавы. Ён мусіў ісьці дадому пераапранацца. І мы тры гадзіны радаваліся жыцьцю… Праўда, фарбы шкада - новенькая… ну і настаўніка, вядома… шкада :)
Пра нас…
Значыцца…
Першае, што хочыцца сказаць, успомніўшы пра нас: дзявочы калектыў - рэч турба-ядзерная.
Напачатку неяк было нязвыкла і скушна… Але цяпер, прама скажам, хлапакі сталі не патрэбны.
Мастачкі нашы адсажаныя, усе! Таму жывецца нам досыць весела, яшчэ весялей настаўнікам… Яны ж не ведаюць, што іх будзе чакаць на наступным уроку))) Хаця для нас гэта таксама прыгода. Усё заўсёды здараецца нечакана, заўсёды імправізацыя, дзякуй богу, фантазія дазваляе неабмежаваны палёт - мастачкі ж як-ніяк.
Пра мяне…
пра мяне ў каледжы…
Аня ў каледжы адрозьніваецца ад Ані па-за яго межамі.
Па-першае: у каледжы я менш беларускамоўная. Затое не беларускай літаратуры адрываюся па поўнай, за што адразу ж мяне палюбіла беларусіца.
У астатнім падобна да звычайнай Ані. Для кагосьці сонца, для кагосьці надзейная апора, для іншых проста чалавек, нічым непрыкметны, а некаторыя мяне не любяць, бо: “утыкваю свой нос, куды не трэба”.
А гэта не праўда, проста погляды розныя. І мабыць неканфліктная. Бо як яшчэ растлумачыць, што з гэтым наборам я з усімі падрымліваю добрыя адносіны і…
Я люблю каледж!