Apr 05, 2014 00:47
Такі супярэчлівы дзень. Але ўсё роўна файны!
На працы гамон! Начальства сапсавала ўсё сваімі супрацьзаконнымі дзеяннямі, настолькі ўсё і настолькі сапсавала, што нават святкавалі не ўсім складам у абед, бо не ўсё маглі вытрымаць іх (ейны) выгляц і крывадушнасць. А я ледзве не смяялася ад "шчырасці" віншавання ў форме вершыка з інтырнэтаў. Але ж як цудоўна, што ў мяне 16 дзён водпуску ад панядзелка! І як цудоўна, што ёсць сябры, з якімі можна файна адсвяткаваць і пагуляць у свежападораны Манчкін, хоць і часу не хапіла дагуляць! А яшчсэ Ірка са сваімі асабістымі цудоўнымі навінамі!.. Дзякуй, Сусвет, за гэты дзень!))
дзякуй,
работа,
сябры,
крывадушнасьць,
сьвята