Буду шчырай: я мёртвая.

Jun 03, 2010 14:34


Пераважную большасць часу ў мяне няма ні сіл, ні жадання жыць, штосьці рабіць. Амаль кожны вечар перад сном я плачу. Ды і не толькі ўвечары. Гэта штосьці накшталт плачу па сабе самой, памінкі. Плачу па той Марынке, якая была моцнай, жыццярадаснай аптымісткай, якая любіла людзей і дапамагаць ім, якая была вясёлай ды таварыскай. А зараз... Што ад мяне засталося? Шэры цень. Плачу па мэтам, якія мяне больш не захапляюць. Па сябрам, якія адхіліліся.



Андрэй Вішнеўскі "Плач"

Апошні час яшчэ свет здаецца несапраўдным. Быццам гэта ўсё - проста дэкарацыі, бутафорыя.
Здаецца, каб хтосьці ўзяў мяне за плечы ды патрос як трэба, каб удыхнуў у мяне жыццё, дык я б і ачуняла. Але нібыта гэта так проста. Проста толькі Хрыстос уваскрос. І то, гэта яшчэ не факт. 

сьлёзы, сьмерць

Previous post Next post
Up